Ртвелі
Ртвелі | |
---|---|
Гагарын Г. Г., "Ртвелі ў Кахеціі", 1847 |
Ртвелі (груз. რთველი) — старажытнае свята збору ўраджаю вінаграду ў Грузіі. Традыцыі Ртвелі ўзыходзяць да старажытных часоў, бо віно мае асаблівае культавае значэнне для Грузіі. Свята не прывязана да пэўнай даты, а залежыць ад даты збору ўраджаю[1].
Святкаванне
[правіць | правіць зыходнік]Свята адбываецца звычайна ў канцы верасня ва Усходняй Грузіі і ў сярэдзіне кастрычніка ў Заходняй Грузіі. У больш халодным краі Рача-Лечхумі свята пачынаецца раней, а ў Кахеціі амаль перад самымі замаразкамі. Чым больш спякотнае і засушлівае лета, тым збор пачынаецца раней. Так, напрыклад, пасля гарачага лета 2010-га года збор вінаграду ў Грузіі пачаўся на два тыдні раней за звычайны тэрмін[2].
Ртвелі — сямейнае свята, на яго прыязджаюць усе сваякі сям’і вінаробаў. Збор ураджаю вінаграду ідзе з раніцы да вечара, калі ягады ціснуць альбо нагамі ў чанах, альбо ў спецыяльных давілках. Пры гэтым сок зліваецца ў велізарныя керамічныя збаны квевры, якія закапаны ў зямлю ў вінным склепе марані. Склеп марані забяспечвае патрэбную тэмпературу для закісання вінаграднага сусла. Свежевыціснуты сок зліваюць у чыстыя чаны і пакідаюць брадзіць. Кожны вечар гэтага шматдзённага свята суправаджаецца застоллямі з народнымі танцамі і шматгалосым спевам[3]. Падчас Ртвелі п’юць леташняе віно, каб вызваліць посуд для новага ўраджаю. Свята ідзе некалькі дзён, пакуль не будзе прыбраны ўвесь ураджай вінаграду.
Зноскі
- ↑ Robert Parsons. Revelling in Georgia’s grape harvest. The BBC News. 26 October, 2003
- ↑ Пётр Згоннікаў. Ехаў на ртвелі, прыехаў на мачары.
- ↑ Kakheti — Wine Homeland Архівавана 21 ліпеня 2011.. The Regional Government of Kakheti