Рафах
| ||||||||||||||||||||
Рафах (араб. رفح, іўр.: רפיח, у старажытнасці Рафія) — горад у Сектары Газа на мяжы з Егіптам.
Частка горада размешчана на тэрыторыі Егіпта. Насельніцтва — 91 931 чалавек (1997)[2]. Шчыльнасць насельніцтва прыкладна адпавядае ўзроўню Берліна. 80 % з іх складаюць бежанцы.
На поўдзень ад горада размешчаны адзіны аэрапорт ПНА — Міжнародны аэрапорт імя Ясіра Арафата. Пабудаваны сумесна Японіяй, Егіптам, Саудаўскай Аравіяй, Іспаніяй і Германіяй у 1998 годзе. Разбураны Ізраілем у 2001 годзе пасля пачатку «Інтыфады Аль-Аксы».
Таксама ў паўднёвай частцы горада знаходзіцца пагранічны пераход Егіпет — ПНА. Да захопу ўлады ў сектары Газа ХАМАСам у 2007 годзе пераход кантраляваў Ізраіль і ЕС. Паралельны пераход — у Керэм-Шалом.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рафах размешчаны на поўначы пустыні Негеў на Сінайскім паўвостраве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае пісьмовае згадванне — 1303 да н. (фараон Сеці I). Падчас 4-й сірыйскай вайны пры рафіі Пталемей IV разбіў Антыёха III і захапіў Паўднёвую Сірыю.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|