Расійская сапраўдна-праваслаўная царква
Расійская сапраўдна-праваслаўная царква (руск.: Российская истинно-православная церковь) — некананічная юрысдыкцыя, створаная ў 1997 годзе, калі пасля шматлікіх супярэчнасцяў расійская частка Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы аддзялілася ад яе і ўтварыла ўласную юрысдыкцыю — Расійскую сапраўдна-праваслаўную царкву. У яе быў прыняты Рафаіл (Пракоп’еў) з прыхільнікамі, які быў зноў узведзены спачатку ў архімандрыта, затым у епіскапа. Таксама да РСПЦ далучыліся епіскапы, якія выйшлі з Расійкай праваслаўнай свабоднай царквы і знаходзіліся па-за якой-небудзь юрысдыкцыяй.
РСПЦ праіснавала нядоўга, у 1999 годзе праз унутраныя супярэчнасці з яе выйшлі шэраг епіскапаў, якія ўтварылі свой сінод Расійскай сапраўдна-праваслаўнай царквы. Затым царкву пакінулі Рафаіл (Пракоп’еў) і Сергій (Маісеенка) якія ўтварылі Сапраўдна-праваслаўную царкву ў Расіі (яна жа Руская саборная сапраўдна-праваслаўная царква). Ліберальныя епіскапы, якія імкнуліся правесці мадэрнізацыю царквы (падобна абнаўленскаму расколу) стварылі Апостальскую праваслаўную царкву. Два епіскапы, якія засталіся ў старой РСПЦ, ператварылі яе ў Сапраўдна-праваслаўную царкву — Маскоўскую мітраполію.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- Иерархия церквей | Российская Истинно-Православная Церковь . www.hierarchy.religare.ru. Праверана 10 лютага 2024.