Перайсці да зместу

Расціслаў (Гонт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Расціслаў
славацк.: Metropolita Rastislav

Адукацыя
Дзейнасць архіепіскап, святар
Нараджэнне 25 студзеня 1978(1978-01-25) (46 гадоў)

Аўтограф Выява аўтографа

Узнагароды
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Расціслаў (нар. 25 студзеня 1978 года) — епіскап Праваслаўнай Царквы Чэхіі і Славакіі; з 2014 года — яе прадстаяцель з тытулам Архіепіскапа Прэшаўскага, Мітрапаліта Чэшскіх зямель і Славакіі. Свецкае імя — Андрэй Гонт.

Скончыў пачатковую васьмігадовую школу ў 1992 годзе і гімназію ў 1996 годзе ў сваім родным горадзе. У 2002 годзе ён атрымаў ступень магістра тэалогіі на праваслаўным багаслоўскім факультэце Прэшаўскага універсітэта. На 5-м курсе тэалагічнага факультэта ён адбыў чатырохмесячную навучальную стажыроўку ва Універсітэце Арыстоцеля ў Салоніках у Грэцыі. Перад цырымоніяй выпуску мітрапаліт Чэшскіх зямель і Славакіі Мікалай (Кочвар) пастрыг яго ў сан чытальніка ў капліцы святога апостала і евангеліста Іаана Багаслова пры праваслаўнай духоўнай семінарыі ў Прэшаве. 7 верасня 2003 года мітрапаліт Мікалай высьвеціў яго ў дыякана. 21 верасня 2003 года архіепіскап Мірон (Хадакоўскі) высьвеціў яго ў сан святара ў Кафедральным саборы святога князя Аляксандра Неўскага ў Прэшаве.

З верасня 2007 года ён выкладаў рэлігійную адукацыю ў сярэдняй прафесійнай школе пры Цэнтры перавыхавання Святога Мікалая для непаўналетніх маці з дзецьмі ў Медзілаборцы. 6 кастрычніка 2012 года ў праваслаўным манастыры ў Камарна епіскап Ціхан пастрыг яго ў манахі з імем Расціслаў. У тым жа месяцы ён быў узведзены ў сан ігумена і архімандрыта.

Зноскі