Распаўсюджванне COVID-19 у Нагорным Карабаху
Выгляд
20 сакавіка 2020 года міністэрства замежных справаў непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі прыняло рашэнне абмежаваць візіты ў краіну дэлегацый і асобных асоб, а таксама прадастаўленне дазволу на ўезд замежным грамадзянам дзеля барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй COVID-19.
26 сакавіка Арменія закрыла мяжу з рэспублікай для прадухілення распаўсюджвання віруса ў непрызнаную дзяржаву, у якой 31 сакавіка намячаліся выбары.
7 красавіка міністэрства аховы здароўя Нагорна-Карабахскай Рэспублікі паведаміла аб першым пацверджаным выпадку заражэння каранавірусам у аднаго з жыхароў вёскі Мірык Кашатагскага раёна.
Станам на 2021 год у краіне зафіксавана 2749 выпадкаў заражэння, у тым ліку 30 смерцяў[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт МАЗ Нагорна-Карабахскай Рэспублікі Архівавана 3 верасня 2016. (арм.)
- LLC, Helix Consulting. First coronavirus case recorded in Artsakh - aysor.am - Hot news from Armenia (англ.). www.aysor.am. Праверана 8 красавіка 2020.