Перайсці да зместу

Раман Міхайлавіч Карсека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раман Міхайлавіч Карсека
Дата нараджэння 1 мая 1936(1936-05-01) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» ордэн Пашаны

Раман Міхайлавіч Карсе́ка (нар. 1936, в. Ахрэмавічы, Нясвіжскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — рэктар БДІНГ з 1991 года, а затым БДЭУ (1992—2002), кандыдат эканамічных навук (1968), прафесар (1992).

З сялянскай сям’і. У 1957 скончыў з адзнакай БДІНГ імя В. У. Куйбышава па спецыяльнасці «Эканоміка гандлю». У 1957—1960 працаваў намеснікам дырэктара крамы ў Магілёўскім гархарчгандлю і дзяржаўным інспэктарам па гандлі ў Магілёўскай вобласці. У 1962 паступіў у аспірантуру Інстытута эканомікі Акадэміі Навук БССР, пасля яе сканчэння працаваў у БДІНГ старэйшым выкладчыкам, намеснікам дэкана гандлёва-эканамічнага факультэта, а затым і дэканам гэтага ж факультэта. У 1979 годзе прызначаны прарэктарам па завочным і вячэрнім навучаньні, у 1990 — прарэктарам па вучэбнай рабоце. З 1991 да 2002 года — рэктар, член Калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Савета рэктараў Рэспублікі Беларусь, член атэстацыйнага Камітэта пры Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 2002 года працуе прафесарам-кансультантам кафедры кіравання прадпрыемствамі гандлю.

  • Заслужаны працаўнік вышэйшай школы (1983)
  • Ганаровы прафесар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (2002)
  • Ордэн Пашаны (1998)
  • Медаль «За доблесную працу» (1970)
  • Выдатнік адукацыі (1996)
  • Выдатнік гандлю
  • Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР (1972)
  • Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1996)
  • Падзяка прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001)
  • Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников. 75 лет (1933-2008). — Мн.: БГЭУ, 2008. — С. 97-98. — 352 с.