Перайсці да зместу

Рак (сузор’е)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лацінская назва
(у р. скл.: Cancri)
Скарачэнне Cnc
Плошча 505,9 кв. градусаў (1,226%)
Колькасць зорак,
ярчэйшых за m 6,5
(паводле каталога Гіпарха)
104
Назіраецца ў шыротах: 90°Пн – 57°Пд (цалкам)
57°Пд – 83°Пд (часткова)

Рак (лац.: Cancer) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930). Паходжанне назвы IAU: адно са старажытнагрэчаскіх сузор’яў, якія пералічыў Пталемей. Найбольш яркая зорка 3,5 зорнай велічыні; 60 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У сузор’і знаходзіцца бачнае простым вокам зорнае скопішча М44 (Яслі). Імем Рака названы паўночны тропік Зямлі.