Перайсці да зместу

Ракетны абстрэл Украіны 8 ліпеня 2024 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ракетны абстрэл Украіны 8 ліпеня 2024 года
Рэпартаж «АрміяIform» з месца атакі расіян на дзіцячую бальніцу «Ахматдыт» у Кіеве
Рэпартаж «АрміяIform» з месца атакі расіян на дзіцячую бальніцу «Ахматдыт» у Кіеве
Месца нападу Кіеў, Крывы Рог, Дніпро, Пакроўск, Славянск, Краматорск
Дата 8 ліпеня 2024
Спосаб нападу Ракетны і скіраваны бомбавы ўдар
Зброя Х-101
Загінулыя 37 (з іх 3 дзяцей)
Параненыя 170 (з іх 13 дзяцей)

Раніцай 8 ліпеня 2024 года падчас уварвання ва Украіну Узброеныя Сілы Расійскай Федэрацыі здзейснілі чарговую масіраваную ракетную атаку Украіны. Было запушчана каля 40 ракет розных тыпаў. Расія атакавала Кіеў, Крывы Рог, Дніпро, Пакроўск, Славянск, Краматорск.

У ноч на 8 ліпеня 2024 года праціўнік абстраляў Украіну ракетамі паветранага і наземнага базіравання. Праціўнік выкарыстаў 4 ракеты Х-101 са стратэгічнага самалёта Ту-95МС і дзве балістычныя ракеты «Іскандэр-М».

Па выніках баявых дзеянняў СПА знішчыла 3 крылатыя ракеты Х-101 у Жытомірскай і Чаркаскай абласцях.

Каля 10-й раніцы Узброеныя Сілы Расійскай Федэрацыі нанеслі масіраваны ракетны ўдар па Украіне.

У Кіеве крылатая ракета трапіла па дзіцячай бальніцы «Ахматдыт» (адзін з карпусоў разбураны, двое чалавек загінула). Акрамя таго, пацярпелі медыцынскі цэнтр у Дняпроўскім раёне, бізнес-цэнтр у Саломенскім раёне, два жылыя дамы (у адным з якіх абрынуўся пад’езд) і тры электрападстанцыі кампаніі ДТЭК.