Радамская канфедэрацыя
Радамская канфедэрацыя — канфедэрацыя, скліканая 23 чэрвеня 1767 года ў Радаме пад прыкрыццём расійскіх войскаў палкоўніка Васіля Кара для абароны ранейшага ладу Рэчы Паспалітай. Узнікла ў якасці рэакцыі стварэнне іншаверскіх канфедэрацый (Слуцкай і Торуньскай). 3 жніўня 1767 года яна была адноўлена ў Варшаве, доўжылася да 15 снежня 1767 года. Канфедэрацыя была створана па прапанове расійскага пасла Мікалая Рэпніна для ажыццяўлення раўнапраўя іншаверцаў, вяртання ранейшых шляхецкіх свабод і навязвання расійскага паручыцельства. Яе падтрымлівала магнацкая апазіцыя (Патоцкія), якая супрацьстаяла рэформам караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Мэтай радамчан быў прыгнёт «Фаміліі» Чартарыйскіх праз адхіленне яе ад уплыву на дзяржаўныя справы.
Маршалкам Радамскай канфедэрацыі стаў Караль Станіслаў Радзівіл (Пане Каханку), маршалкам літоўскім — Станіслаў Бжастоўскі, сакратаром — Марцін Матушэвіч.
Тым не менш, фактычным лідарам канфедэрацыі стаў Мікіта Рэпнін, які даў указанне канфедэратам падпарадкавацца Станіславу Панятоўскаму і адправіць польскіх дэлегатаў да імператрыцы Кацярыне II з прашэннем аб гарантыі палітычнай сістэмы Рэчы Паспалітай. Мяркуецца, што гэта прашэнне да імператрыцы было падрыхтавана самім Рэпніным.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Aleksander Kraushar. Książę Repnin i Polska w pierwszem czteroleciu panowania Stanisława Augusta: (1764—1768). Wyd. nowe, przejrz. i popr. Warszawa: Gebethner i Wolff; Kraków: G. Gebethner i Spółka, 1900. T. 1. 399 p.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Konfederacja radomska(недаступная спасылка)