Перайсці да зместу

Рагаліснік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рагаліснік

Рагаліснік апушчаны (Ceratophyllum demersum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ceratophyllum L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18402
NCBI  4427
EOL  61981
GRIN  g:2302
IPNI  6728-1
FW  5268

Рагалі́снік[3][4] (Ceratophyllum) — род травяністых кветкавых раслін манатыпнага сямейства рагаліснікавыя.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Травяністая водная бескаранёвая шматгадовая расліна. Сцябло тонкае, галінастае, вышынёй да 1,5 м. Лісце шматразова рассечанае на ніцепадобныя або лінейныя долі. Кветкі дробныя, непрыкметныя, аднаполыя. Апыляюцца пад вадой. Плод — арэшак.

Налічваецца каля 10 відаў, распаўсюджаных усюды. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: рагаліснік апушчаны (Ceratophyllum demersum) і рагаліснік паўапушчаны (Ceratophyllum submersum)[4]. Зараснікі рагалісніку распаўсюджаны ў азёрах, сажалках, канавах, старыцах.

Рагаліснік з’яўляецца крыніцай корму для рыб і вадаплаўных птушак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б БелЭн 2001.
  • Роголистник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)