Рабочы клас
Рабочы клас — адзін з асноўных сацыяльных класаў сучаснага грамадства, які заняты непасрэдна прадукцыйнай працай, працуе па найму на прадпрыемствах рознай формы ўласнасці і атрымлівае асноўны даход ад выкарыстання ўласнай рабочай сілы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рабочы клас пачаў фарміравацца ў часы разлажэння феадальных і станаўлення капіталістычных адносін. Перадумовы ўтварэння рабочага коаса ў краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы склаліся ў XVI—XVIII стст. у ходзе першапачатковага накаплення капіталу. Завяршальны этап у развіцці рабочага класа звязаны з прамысловай рэвалюцыяй, якая пачалася ў Вялікабрытаніі ў 1760—1790-я гг. і ў 1-й палове XIX ст. пашырылася на многія краіны свету. На тэрыторыі Беларусі рабочы клас пачаўся фарміравацца ў 2-й палове XIX ст. пасля адмены прыгоннага права.
У сярэдзіне XIX ст. ў Вялікабрытані іналічвалася 4,1 млн. прамысловых рабочых, у Францыі — 2,5 млн., у ЗША — 1,4 млн. У пачатку XX ст. колькасць рабочых ва ўсім свеце дасягнула 70 млн., а ў пачатку XXI ст. — больш за 700 млн. чал. У СССР рабочы клас быў абвешчаны кіруючай сілай грамадства.
У XX ст. пад уплывам радыкальных сацыяльна-палітычных абставін і навукова-тэхнічнага прагрэсу ў рабочым класе высокаразвітых краін адбыліся значныя змены. Высокакваліфікаваныя рабочыя па характары працы і сваім сацыяльным статусе наблізіліся да інтэлігенцыі. Паводле ацэнкі некаторых даследчыкаў ў постіндустрыяльным грамадстве рабочы клас страчвае ролю асноўнай прадукцыйнай сілы грамадства і галоўнай сілы гістарычнага працэсу.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рабочы клас // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; маст. афарм. Э. Э. Жакевіча, А. М. Хількевіча. Т. 13: Праміле—Рэлаксін. — Мн.: БелЭн, 2001. — 574, [1] с.: іл., партр., табл. — С. 187. — ISBN 985-11-0216-4.