РГ-42
РГ-42 — ручная аскепкавая граната, прызначаная для паразы жывой сілы і вайсковай тэхнікі суперніка на блізкіх адлегласцях.
Граната была распрацавана С. Г. Коршунавым і ў 1942 годзе прынята на ўзбраенне Чырвонай арміі на замену РГ-41 і РГД-33[1].
У перыяд Другой Сусветнай вайны граната масава выраблялася не толькі на зброевых заводах, але і на неспецыялізаваных прадпрыемствах, што мелі абсталяванне для штампоўкі і кропкавай зваркі (у тым ліку, на кансервавых фабрыках[2]).
Пасля сканчэння вайны пастаўлялася ў войскі шэрага сацыялістычных краін, выраблялася ў Кітаі («тып 42»), Польшчы (RG-42) і Румыніі.
На савецкіх складах мабілізацыйнага рэзерву запасы гранат захоўваліся сама меней, да пачатку 1990-х гадоў[3]. Па стане на 2000 год, на постсавецкай прасторы гранаты РГ-42 былі даўно зняты с узбраення, аднак усё яшчэ былі на вайсковых складах у значнай колькасці[2].
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]РГ-42 адрозніваецца лімітава простай і тэхналагічнай канструкцыяй: цыліндрычны корпус гранаты ўяўляе сабою танкасценны кансервавы слоік, усярэдзіне якой знаходзіцца зарад выбухоўкі масай 110 грамаў. Дзеля павелічэння колькасці аскепкаў і паражальнай здольнасці гранаты ўсярэдзіне корпуса па сценках пракладзена згорнутая ў чатыры-шэсць пластоў стужка з тонкай сталі с насяканнямі для ўтварэння аскепкаў. Да верхняй накрыўкі корпуса далучана ручка, у якую ўкручваюць запал (да ўкручвання запала фланец зачынены пластмасавым коркам)[2].
Радыус разлёту аскепкаў складае 25—30 метраў, далёкасць кідка залежыць ад фізічных якасцяў салдата і ў сярэднім складае 35—40 метраў.
Характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]- маса: 420 гр
- Даўжыня: 130 мм
- Дыяметр: 55 мм
- Выбуховае рэчыва: траціл
- Маса выбуховага рэчыва: 0,11—0,12 кг
- далёкасць кідка: 30 м
- Радыус разлёту аскепкаў: 30 м.
- час самаліквідацыі 3.2-4.2 сек.
Ужыванне
[правіць | правіць зыходнік]Для ўжывання гранаты трэба разагнуць вусікі засцерагальнай чакі, узяць гранату ў правую руку так, каб пальцы прыціскалі рычаг да корпуса. Перад кіданнем гранаты, прасунуўшы, указальны палец левай рукі ў кальцо чакі, выдраць чаку. Граната можа працягваць заставацца ў руцэ наколькі заўгодна доўгае, бо пакуль не адпушчаны рычаг, ударнік запала не можа пабіць капсуль. Пасля выбару моманту кідка і цэлі кінуць у цэль гранату. У гэты момант, рычаг пад уплывам спружыны ўдарніка павернецца, вызваляючы ўдарнік і адляціць убок. Ударнік насячэ капсуль і праз 3.2-4.2 сек адбудзецца выбух.
Упакоўка
[правіць | правіць зыходнік]Гранаты РГ-42 пакуюцца ў драўляныя скрыні па 20 штук. Запалы УЗРГМ захоўваюцца ў гэтай жа скрыні асобна ў двух металічных герметычна залітаваных слоіках (па 10 штук у слоіку). Вага скрыні 16 кг.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Ручная осколочная наступательная граната РГ-42
- ↑ а б в Благовестов А. И. То, из чего стреляют в СНГ: Справочник стрелкового оружия. / под общ. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Харвест, 2000. — С. 512.
- ↑ 18 марта эстонская полиция передала командованию Северо-Западной группы войск прапорщика российской армии, который пытался продать похищенное им оружие… В ходе следствия выяснилось, что задержанный со своим сообщником вынес со склада своей части… 20 гранат РГ-42
Андрей Рубинин. Военные крадут оружие. Продать украденное похитителям не удалось // газета «Коммерсантъ», № 51 (274) от 20.03.1993