РБМК
РБМК, рэактар вялікай магутнасці канальны (руск.: реактор большой мощности канальный) - серыя графіта-вадзяных ядзерных рэактараў канальнага тыпу. Вырабляліся ў СССР пачынаючы з 1960-я па 80-я гады. Эксплуатацыя гэтых рэактараў працягваецца ў Расіі. Раней гэтыя рэактары працавалі ва Украіне на Чарнобальскай АЭС, пасля аварыі на якой, рэактары гэтай серыі ў прастамоўі пачалі зваць «рэактарамі чарнобальскага тыпу». Разам з рэактарам ВВЭР РБМК быў найбольш распаўпюджаны ў савецкай атамнай энергетыцы.
Былі пабудаваныя рэактары РБМК-1000 і РБМК-1500, а таксама спраектаваны РБМК-2000. Сваё далейшае развіццё гэтыя рэактары атрымоўваюць ў серыі МКЭР.
Характарыстыкі РБМК
[правіць | правіць зыходнік]Характарыстыка | РБМК-1000 | РБМК-1500 | РБМКП-2000 (праэкт) |
---|---|---|---|
Цеплавая магутнасць рэактара, МВт | 3200 | 4800 | 5400 |
Электрычная магутнасць энергаблока, МВт | 1000 | 1500 | 2000 |
ККДз блока, % | 31,3 | 31,3 | 37,0 |
Ціск пары перад турбінай, атм | 65 | 65 | 65 |
Тэмпература пары перад турбінай, °С | 280 | 280 | 450 |
Памер актыўнай зоны, м: | |||
высата | 7 | 7 | 6 |
дыяметр (шырыня×даўжыня) | 11,8 | 11,8 | 7,75×24 |
Загрузка ўрана, т | 192 | 189 | 220 |
Узбагачэнне, % 235U | |||
выпарвальны канал | 2,6-2,8 | 2,6-2,8 | 1,8 |
перагравальны канал | — | — | 2,2 |
Колькасць каналаў: | |||
выпарвальных | 1693 | 1661 | 1744 |
перагравальных | — | — | 872 |
Сярэдняе выпальванне, МВт·сут/кг: | |||
у выпарвальным канале | 25,5 | 25? | 20,2 |
у перагравальным канале | — | — | 18,9 |
Памеры абалонкі ЦВЭЛа (дыяметр×таўшчыня), мм: | |||
выпарвальны канал | 13,5×0,9 | 13,5×0,9 | 13,5×0.9 |
перагравальны канал | — | — | 10×0,3 |
Матэрыял абалонак ЦВЭЛаў: | |||
выпарвальны канал | Zr 2,5 % Nb | Zr 2,5 % Nb | Zr 2,5 % Nb |
перагравальны канал | — | — | Нержавеючая сталь |
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Рэактары РБМК выкарыстоўвалісь на аднаконтурных АЭС, у якіх у паравую турбіну падаецца пара, што непасрэдна ўтвараецца ў ядзерным рэактары.
Аснову актыўнай зоны складае графітавы цыліндар, які ў сваю чаргу выкладзены з асобных блокаў. Графіт выконвае ролю замядляльніка. У гэтым цыліндры зроблены каналы, у частцы каторых знаходзяцца касеты з ядзерным палівам, а праз большасць праходзіць вада, якая ахалоджвае графіт, бо ён награваецца з-за таго, што замядляе нейтроны, што ўтвараюцца падчас ядзернай рэакцыі. Таксама ў частцы каналаў знаходзяцца стрыжні кіравання, часткова высоўваючы якія з актыўнай зоны можна змяняць інтэнсіўнасць ядзернай рэакцыі. Вада, калі праходзіць праз тэхналагічныю каналы часткова выпарваецца, і пасля, у барабане-сепаратары, пара адзяляецца ад вады: пара ідзе ў турбіну, а вада, да якой дадаецца вада, што вяртаецца з паратурбіннай устаноўкі, ідзе зноў у выпарвальныя каналы.
У рэактары РБМКП-2000 планавалася, што вада будзе выпарвацца поўнасцью, а атрыманая пара будзе яшчэ ў дадатак перегравацца (у выніку пара будзе мець больш высокую тэмпературу, што павялічала б ККДз атамнай станцыі.