Пітэр дэ Хох
Пітэр дэ Хох | |
---|---|
нідэрл.: Pieter de Hooch | |
Дата нараджэння | 20 снежня 1629[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 сакавіка 1684[4] (54 гады) ці 1683[5] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, архітэктурны чарцёжнік |
Жанр | жанравы жывапіс[8], пейзаж, бытавы жанр[2] і партрэт[2] |
Мастацкі кірунак | барока і Залаты век галандскага жывапісу[d][9] |
Уплыў | Нікалас Пітэрс Берхем і Ludolf de Jongh[d] |
Уплыў на | Hendrick van der Burgh[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пітэр дэ Хох ці дэ Хоох (нідэрл. Pieter de Hooch, Hoogh або Hooghe; 20 снежня 1629, Ратэрдам — 24 сакавіка 1684, Амстэрдам) — галандскі жывапісец, які, як і яго сучаснік Вермеер, спецыялізаваўся на маляванні паўсядзённых інтэр’ераў. Аб жыцці гэтага найвядомага майстра жанравага жывапісу захавалася вельмі мала звестак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дэ Хох, сын муляра і павітухі, належаў да нізоў галандскага грамадства. З 1645 па 1647 год ён праходзіў навучанне ў Нікаласа Берхема ў Харлеме. У 1650 годзе дэ Хох далучыўся да купца Юстуса дэ ла Гранжа, разам з якім ездзіў у Лейдэн, Гаагу і Дэлфт, дзе ён пасяліўся ў 1652 годзе. У вопісе маёмасці дэ ла Гранжа згадваецца 11 палотнаў дэ Хоха. У маладосці ён, як і іншыя мастакі сярэдзіны стагоддзя, працаваў над грубаватымі жанравымі сцэнкамі, часцяком яны паказваюць салдат у карчмах і на стайнях. У гэты час ён знаходзіўся пад уплывам творчасці Карэла Фабрыцыуса і Нікаласа Маса.
У 1654 годзе ажаніўся з Янецье ван дэр Бюрх, якая нарадзіла яму пасля 7 дзяцей.
У 1655 г. быў прыняты ў мясцовую гільдыю мастакоў.
Каля 1658 г. стыль дэ Хоха змяніўся, і адкрыўся найбольш значны перыяд яго творчасці. Па тонкасці пісьма і геаметрычнай дакладнасці кампазіцыйнага разліку яго творы маюць шмат агульнага з працамі Вермеера.
Зноскі
- ↑ The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б в RKDartists
- ↑ а б The Fine Art Archive
- ↑ Pieter de Hooch // The Fine Art Archive Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://kmska.be/collection/work/data/qgyp8t Праверана 6 мая 2024.
- ↑ Union List of Artist Names
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
- ↑ National Gallery of Art - Collection
- ↑ http://udspace.udel.edu/handle/19716/10153