Пітфей
Выгляд
Пітфей (Пітэй, стар.-грэч.: Πιτθεύς) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] Сын Пелопа[2] і Гіпадаміі. Цар Трэзена. Бацька Эфры[3] Згаданы ў «Іліядзе» як Пітэй (III 144).
Пітфей злучыў насельніцтва гарадоў Гіперыі і Антыі ў адзін горад і назваў яго па імі брата Трэзенам[4]. Яго надмагільны помнік у Трэзене, там тры троны: Пітфей і яшчэ двое суддзяў[5]. Карыстаўся славай найразумнага і наймудрага мужа[6]. Вучыў красамоўству, яго кнігу выдаў адзін эпідаўрыец[5]. Узвёў ахвярнік Фемід, храм Апалона Феарыя[7]. У Афінах быў дэм Пітфей[8].