Перайсці да зместу

Піпін Герыстальскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Піпін Герыстальскі
фр.: Pépin d'Heristal
Святы Губерт прапануе свае паслугі Піпіну II Герыстальскаму.
Святы Губерт прапануе свае паслугі Піпіну II Герыстальскаму.
маярдом Аўстразіі
680 — 714
Папярэднік Вульфаальд
Пераемнік Тэадаальд
маярдом Нейстрыі
688 — 695
Папярэднік Берхар
Пераемнік Нардэберт
Грымаальд Малодшы

Нараджэнне каля 635
Смерць 16 снежня 714[1]
Род Арнульфінгі[d][1] і Піпініды
Бацька Анзегізель[1][4]
Маці Бега Андэнская[d][1][4]
Жонка Плектруда[1] і Альпаіда[5][6]
Дзеці Drogo of Champagne[d][7], Grimoald the Younger[d][8], Карл Мартэл[9][10] і Хільдэбранд I[11]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Піпі́н Герыста́льскі (фр.: Pépin d'Heristal; каля 635 — 16 снежня 714, Жупіль, Бельгія) — маярдом Аўстразіі (680—714), маярдом Нейстрыі і ўсёй Франкскай дзяржавы (688—695). Сын Анзегізеля і Бегі Андэнскай, дочкі Піпіна Ландэнскага. Вядомы таксама як Піпін II, Піпін Сярэдні ці Піпін Тоўсты. Прадстаўнік дынастыі Піпінідаў.

Як паведамляюць «Раннія Мецкія аналы», Анзегізель быў забіты нейкім Годвінам (ці Гундаінам), але Піпін адпомсціў забойцу свайго бацькі, уласнаручна забіўшы таго і забраўшы сабе яго маёмасць. Паводле хронік[12], у 679 годзе Піпінаў Герыстальскі стаў пераемнікам Вульфаальда на пасадзе маярдома Аўстразіі.

Маярдом Франкскай дзяржавы

[правіць | правіць зыходнік]

Піпін стаў на чале аўстразійскай знаці, якая была варожа настроеная супраць маярдома Бургундыі і Нейстрыі Эбраіна і не жадала прызнаваць за ім уладу над Аўстразіяй. Барацьба з Нейстрыяй, спыненая перамогай Эбраіна над Піпінам каля Лана, у 680 годзе аднавілася пры адным з пераемнікаў Эбраіна Берхеры. У 687 годзе пасля перамогі ў Тэртры (каля Сен-Кантэна) над нейстрыйцамі Піпін захапіў караля Тэадорыха III і прымусіў таго прызнаць сябе маярдомам усёй Франкскай дзяржавы.

Піпін Герыстальскі, разумны і храбры маярдом, пасля перамогі ў Тэртры атрымаў уладу маярдома ў Нейстрыі і Бургундыі, прыняўшы тытул dux et princeps Francorum. Пасада маярдома стала спадчыннай. Роля караля, які быў цалкам адхілены ад спраў, стала мізэрнай.

Піпін аднавіў даўно парушаны ў нейстрыйскім грамадстве парадак. Ён ліквідаваў злоўжыванні службовых асоб, герцагаў і графаў і прымусіў іх быць справядлівымі да насельніцтва. Ён вярнуў таксама парадак у царкву, якая знаходзілася з-за ўмяшання ў міжусобныя войны, у не лепшым стане. Піпін склікаў сабор біскупаў і прымусіў прыняць яго карысныя пастановы. Быўшы глыбока веруючым хрысціянінам, ён штогод здзяйсняў паломніцтвы ў Санкт Адыліенберг і прасіў адпушчэння грахоў у свяціцеля Віра, якога ён шанаваў.

Піпін не думаў пра аб'яднанне двух каралеўстваў у адно і пагадзіўся на перадачу, прынамсі, намінальную, часткі сваіх уладных прэрагатыў самым набліжаным да яго людзям. Так у Нейстрыі была адноўлена пасада маярдома, якая дасталася спачатку прыхільніку Піпіна Нардэберту, а затым перайшла прыблізна з 701 года да малодшага сына Піпіна Грымаальда. А ў Бургундыі Піпін даручыў камандаванне аўтаномным бургундскім войскам свайму старэйшаму сыну Дрога.

Падзеі ў Аквітаніі

[правіць | правіць зыходнік]

Тым часам, у Аквітаніі пераемнік Лупа Эд Вялікі, імя якога сустракаецца ў гістарычных крыніцах пачынаючы прыкладна з 700 года, замацаваў сваю ўладу над большасцю абшчын паміж Луарай і Пірэнеямі, і, здаецца, заслужыў калі не каралеўскі тытул, то, прынамсі, званне «першага ў Аквітаніі», як яго называюць некаторыя сучасныя яму аўтары, тым самым ён стаў сапернікам Піпіна ў барацьбе за ўладу. Працэс ахапіў і Праванс, які апынуўся пад уладай намесніка-патрыцыя Антэнара. Пасля 700 года таму ўдалося пазбавіцца ад паўночнай апекі.

Стрымліванне саксаў

[правіць | правіць зыходнік]

Хоць Піпін страціў кантроль над Паўднёвай Галіяй, але набыў яго на поўначы і ўсходзе, у германскіх частках Франкскай дзяржавы. Не абмяжоўваючыся мабілізацыяй сваіх людзей, Піпін здолеў сабраць і народнае апалчэнне. Дзякуючы гэтаму, яму ўдалося стрымліваць саксаў, якія здзяйснялі набегі на Цюрынгію і на радавыя землі франкаў, якія размяшчаліся ўздоўж даліны Рура.

Паходы ў Алеманію

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля кампаніі супраць алеманаў у 709 годзе, якія вызваліліся ад франкскай залежнасці пасля смерці Дагаберта I, вырасла колькасць паходаў, здзейсненых з мэтай прымусіць іх вярнуцца ў строй. Пры гэтым, не падвяргалася сумневу пытанне аб самастойнасці герцагства ў Алеманіі.

Піпін ізноў зрабіў часткай каралеўства прырэйнскую Фрызію, якая, пасля крызісу Меравінгскай дзяржаўнасці, таксама стала незалежнай. Для рашэння гэтай задачы Піпінаў Герыстальскі правёў некалькі штогадовых ваенных паходаў (у перыяд паміж 690 і 695), галоўнай мэтай якіх было заваяванне горада Дорштат. Гэты горад у той час ператварыўся ў цэнтр гандлю Фрызіі[13], яго кіраўніком быў Радбад. Спатрэбілася сістэматычнае насаджэнне ў краіне ваенных паселішчаў. Пасля гэтага Піпін правёў буйную кампанію па евангелізацыі краіны. Затым, для ўмацавання ўлады, Піпін ажаніў свайго сына з дачкой Радбада Тэдэзіндай.

Піпін і Меравінгі

[правіць | правіць зыходнік]

Піпін сам зацвярджаў на трон каралёў Меравінгаў[14]. Калі кароль Тэадорых III памёр у 691 годзе, Піпін зрабіў каралём яго сына Хлодвіга IV, які валадарыў усяго 4 гады і памёр у 695 годзе; брат нябожчыка Хільдэберт III сканаў у 711 годзе. І зноў Піпін, усё гэтак жа аднаасобна, зрабіў каралём сына Хільдэберта Дагаберта III. Піпін не спрабаваў сам заняць прастол, асцерагаючыся прамой і відавочнай абразы пачуццяў лаяльнасці, якую ўсё яшчэ мелі да дынастыі Меравінгаў як арыстакраты, так і просты народ, а таксама не жадаючы прыспешваць ход падзей[14].

Успадкоўванне

[правіць | правіць зыходнік]

Ад сваёй жонкі Плектруды Піпін меў двух сыноў. Аднак старэйшы сын Дроган памёр у 708 годзе, а другі сын Грымаальд быў забіты пад Льежам у 714 годзе, калі ехаў наведаць свайго хворага бацьку, якому споўнілася тады восемдзесят гадоў. Ад пабочнай жонкі Альпаіды стары маярдом меў сына Карла. Аднак у якасці свайго пераемніка Піпін прадставіў на ўхваленне дзяржаўных мужоў свайго ўнука Тэадаальда, сына Грымаальда, якому толькі што споўнілася ўсяго толькі 6 гадоў. У гэтым выбары відавочна адчувалася рука славалюбівай бабкі Плектруды. Яна спадзявалася такім чынам адхіліць ад улады сына Альпаіды. Адразу ж пасля смерці Піпіна, якая адбылася 16 снежня 714 года, яна загадала ізаляваць Карла, намерваючыся кіраваць адзінаўладна, у якасці рэгенткі свайго ўнука.

Зноскі

1. а б в г д Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 153–161. — ISBN 978-2-9501509-3-6

2. http://www.halexandria.org/dward935.htm
3. http://plheineman.net/41 Generation.pdf
4. а б Пипин // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1898. — Т. XXIIIа. — С. 630–631.

5. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 155–156. — ISBN 978-2-9501509-3-6

6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
7. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 161–163. — ISBN 978-2-9501509-3-6

8. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 163–165. — ISBN 978-2-9501509-3-6

9. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 165–181. — ISBN 978-2-9501509-3-6

10. Карл Мартелл // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XIVа. — С. 522–523.

11. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 159–161. — ISBN 978-2-9501509-3-6

12. Лебек С. С. 197.
13. Лебек С. С. 205.
14. а б Лебек С. С. 206.