Перайсці да зместу

Піпін (кароль Італіі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Піпін Італьянскі
фр.: Pepin d'Italie
кароль Італіі
15 красавіка 781 — 8 ліпеня 810
Каранацыя 15 красавіка 781, Рым, Італія
Папярэднік Карл Вялікі
Пераемнік Бернард

Нараджэнне 777[1]
• невядома
Смерць 8 ліпеня 810[1]
Месца пахавання
Род Каралінгі[1]
Бацька Карл Вялікі[1]
Маці Хільдэгарда з Вінцгау[d][1]
Жонка Хратаіда
Дзеці Бернард Італьянскі[d][3], Адэлаіда[d][4], Адула[d][4], Гундрада[d][4], Берта[d][4] і Тэадрада[d][4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Піпін Італьянскі (фр.: Pepin d'Italie) імя пры нараджэнні — Карламан; (777 — 8 ліпеня 810, Мілан) — кароль Італіі з дынастыі Каралінгаў, кіраваў з 781 года. Сын Карла Вялікага і Хільдэгарды Вінцгау.

15 красавіка 781 года атрымаў ад бацькі Італьянскае каралеўства і новае імя — Піпін, у гонар свайго дзеда.

У 791 годзе Піпін здзейсніў удалы паход супраць князя Беневенцкага Грымаальда III на поўдзень Італіі, падвергшы частку тэрыторыі герцагства спусташэнню. Пазней да Франкскай дзяржавы была далучана Істрыя.

Паход паўтарыўся ў 793 годзе, але быў прыпынены з-за голаду і падзяжу коней.

У 796 годзе Піпін быў накіраваны бацькам супраць авараў. Падышоўшы да Дуная, ён стаў там лагерам; авары, бачачы такую велізарную армію, забілі свайго кагана і з новымі правадырамі паўсталі перад Піпінам, прапануючы яму зямлю і ўладу. Але Піпін рушыў далей на ўсход, разбурыў Рынг (умацаваны лагер, «сталіцу» авараў) і авалодаў вялікай здабычай.

Памёр у Мілане 8 ліпеня 810 года.

Зноскі

1. а б в г д е Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 211. — ISBN 978-2-9501509-3-6

2. http://fmg.ac/Projects/MedLands/ITALY, Kings to 962.htm#PepinIItalyB
3. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 212–214. — ISBN 978-2-9501509-3-6

4. а б в г д Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 212. — ISBN 978-2-9501509-3-6

• Западная Европа. // Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. / Автор-составитель В. В. Эрлихман. — Т. 2.
• Bernhard von Simson. Pippin (Unterkönig in Italien) // Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 26. — Leipzig: Duncker & Humblot, 1888. — S. 162—164. (ням.)
• Pippin (ням.)(недаступная спасылка). Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2015. Праверана 8.1.2012.
• Italy, emperors & kings (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 8.1.2012.