Пётр Мартынавіч Алейнікаў
Пётр Мартынавіч Алейнікаў | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Пётр Мартынавіч Алейнікаў |
Дата нараджэння | 12 (25) красавіка 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 чэрвеня 1965 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | СССР |
Дзеці | Arina Aleynikova[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1936—1965 |
Узнагароды | |
IMDb | 0017835 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пётр Мартынавіч Алейнікаў (12 красавіка [25 красавіка] 1914, в. Крывель, Горацкага павета Магілёўскай губерні[1] — 9 чэрвеня 1965, Масква) — савецкі кінаакцёр[2].
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 12 красавіка 1914 г. у сялянскай сям’і беларусаў-каталікоў Марціна Маркава Алейніка і Мар’яны Аляксееўны з Сенакосаў у в. Крывель Любініцкай воласці Горацкага павета Магілёўскай губерні. Ахрышчаны 13 красавіка 1914 г. ксяндзом Янам Баравіком у рымска-каталіцкім касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Паннай Марыяй Св. Альжбеты ў в. Фашчаўка. Хроснымі бацькамі былі Іосіф Аржановіч і Кацярына Цямрук[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выхоўваўся ў Магілёўскай дзіцячай камуне. У 1931 годзе прыехаў у Ленінград, пасяліўся на Охце і паступіў у Тэхнікум сцэнічных мастацтваў на курс Сяргея Герасімава[2].
Яшчэ будучы студэнтам пачаў здымацца ў эпізодах: «Сустрэчны», «Сяляне». Усенародную славу Алейнікаў здабыў пасля выхаду на экраны фільма «Сямёра смелых», дзе ён сыграў ролю маладзенькага кухара Пецькі Малібога. У гэтым фільме раскрылася яго лірыка-камедыйнае дараванне і рэдкае абаянне[2].
З моманту здымак у фільмах «Трактарысты» і «Вялікае жыццё» Пётр Мартынавіч знаёміцца з акцёрамі Барысам Андрэевым і Мікалаем Кручковым. Дружба гэтых акцёраў захаваецца на доўгія дзесяцігоддзі, і ў многіх карцінах яны будуць удзельнічаць разам.
У 1943 годзе ў Пятра Мартынавіча нарадзілася дачка Арына, якая ў далейшым таксама стала актрысай.
У 1967 годзе выйшаў апошні фільм з удзелам Пятра Алейнікава: «Наталенне смагі» дзе Алейнікавым была адыграна роля старога працоўнага Маруціна[2].
Памёр Пётр Алейнікаў 9 чэрвеня 1965 года ў Маскве. Барыс Андрэеў, даведаўшыся пра намер уладаў пахаваць яго сябра на Ваганькаўскіх могілках, дамогся таго, каб Пятру Алейнікаву было аддадзена месца на Новадзявочых могілках, якое было зарэзервавана для самога Барыса Фёдаравіча.
Аб творчасці Пятра Алейнікава зняты фільм «Пётр Мартынавіч і гады вялікага жыцця» (1974)[2].
Лаўрэат Усесаюзнага кінафестывалю у намінацыі «Першы прыз за акцёрскую працу» (1968, пасмяротна).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — Валянціна Іванаўна Лебедзева (1918—1993)
Сын Тарас Алейнікаў (1938 — 2004), кінааператар.
Дачка Арына Алейнікава (30 жніўня 1943), актрыса. У цяперашні час жыве з сям’ёй у ЗША.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1932 — Сустрэчны
- 1935 — Сяляне
- 1936 — Сямёра смелых
- 1939 — Трактарысты
- 1939 — Вялікае жыццё
- 1967 — Наталенне смагі
Зноскі
- ↑ Цяпер в. Крывель Гарадзецкага с/с Шклоўскага р-на Рэспублікі Беларусь
- ↑ а б в г д Большая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред С. Л. Кравец. Т. 1. А — Анкетирование. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2005. — 766 с.: ил.: карт.
- ↑ Национальный исторический архив Беларуси, ф. 1781, оп. 48, д. 23, л. 242, зап. 73 — запись о крещении Петра Алейника
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Как они умерли (руск.)
- Н. Кладо. Петр Алейников. Творческая биография. Фильмография (руск.)
- Биография и фильмография на Портале Кино-Театр. ру (руск.)
- Татьяна Рассказова. Кумир ненашего времени Архівавана 7 красавіка 2014. (руск.)
- Петр Алейников на сайте Театра киноактера (руск.)
- Петр Алейников, биография в изложении Ф. Раззакова (руск.)
- Асобы
- Нарадзіліся 25 красавіка
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Горацкім павеце
- Памерлі 9 чэрвеня
- Памерлі ў 1965 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Акцёры XX стагоддзя
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Сцэнарысты СССР
- Сцэнарысты Беларусі
- Сцэнарысты XX стагоддзя
- Тэатральныя педагогі СССР
- Тэатральныя педагогі Беларусі
- Тэатральныя педагогі XX стагоддзя
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне