Перайсці да зместу

Пётр Бернгардавіч Струвэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Бернгардавіч Струвэ
руск.: Пётр Бернгардович Струве
Дата нараджэння 26 студзеня (7 лютага) 1870[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лютага 1944(1944-02-26)[2] (74 гады) ці 22 лютага 1944(1944-02-22)[3] (74 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Адукацыя
Навуковая ступень прафесар
Партыя
Член у
Род дзейнасці палітык, эканаміст, журналіст, пісьменнік
Месца працы
Бацька Bernhard Wilhelm von Struve[d]
Маці Anna Fyodorovna Rosen[d]
Жонка Nina Gerd[d]
Дзеці Глеб Пятровіч Струвэ[d][6], Аляксей Пятровіч Струвэ[d] і Sabbas (Struve)[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Бернгардавіч Стру́вэ[7] (руск.: Пётр Бернгардович Струве; 26 студзеня (7 лютага) 1870, Перм — 26 лютага 1944[7][8], Парыж) — расійскі грамадскі і палітычны дзеяч, эканаміст, публіцыст, гісторык, філосаф. Ганаровы член Расійскай акадэміі навук (1917, выключаны ў 1928 годзе[8]). Псеўданімы: Сергей Лунин, Наблюдатель[9].

Нарадзіўся ў горадзе Перм у сям’і губернатара Бернгарда Струвэ. Унук В. Я. Струвэ. Пасля выхаду бацькі ў адстаўку сям’я пераехала ў Санкт-Пецярбург. Пётр Струвэ вучыўся ў 3-й гімназіі[10]. У 1889 годзе паступіў на натуральнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1890 годзе перавёўся на юрыдычны факультэт[11]. У 1891—1892 гадах навучаўся ў Грацкім універсітэце (Грац, Аўстра-Венгрыя). У 1892 годзе служыў у агульнай канцылярыі, у 1893—1894 гадах бібліятэкарам у вучоным камітэце Міністэрства фінансаў[11]. У 1894 годзе П. Б. Струвэ быў упершыню арыштаваны з-за кантактаў з нарадавольцамі, у выніку чаго яго звольнілі з дзяржаўнай службы[11]. У 1895 годзе экстэрнам[11] здаў экзамены за курс у Санкт-Пецярбургскім ўніверсітэце. Займаўся журналісцкай і палітычнай дзейнасцю[10]. У 1890-х гадаў быў адным з лідараў легальнага марксізму ў Расіі[11]. У 1894 годзе выдаў сваю першую кнігу «Критические заметки к вопросу об экономическом развитии России». Удзельнік 4-га Кангрэса Другога Інтэрнацыянала (Лондан, 1896) і аўтар Маніфеста Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (1898). Рэдагаваў марксісцкія часопісы «Новое слово» (1897) і «Начало» (1899). Адначасова з палітычнай дзейнасцю ў 1895—1899 гадах выкладаў на юрыдычным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта[8]. У 1901 годзе быў арыштаваны за ўдзел у дэманстрацыі ў падтрымку студэнцкіх хваляванняў у Санкт-Пецярбургу і сасланы ў Цвер.

У снежні 1901 годзе эміграваў у Еўропу, дзе пражываў да канца 1905 года і стаў адным з лідараў ліберальнай апазіцыі манархіі. У 1902—1905 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Освобождение», які выдаваўся ў Штутгарце. У 1903 годзе стаў адным са стваральнікаў «Саюза вызвалення». Пасля Маніфеста 17 кастрычніка 1905 года і абвяшчэння палітычнай амністыі вярнуўся ў Расію. У 1905—1906 гадах рэдагаваў штотыднёвы часопіс «Полярная звезда», штодзённую газету «Дума». У 1906—1918 гадах рэдагаваў часопіс «Рус­ская мысль». У 1906 годзе вярнуўся да выкладчыцкай працы, чытаў лекцыі па палітэканоміі ў Санкт-Пецярбургскім політэхнічным інстытуце імператара Пятра Вялікага (1906—1917), на юрыдычным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта і на Бястужаўскіх Вышэйшых жаночых курсах (1910—1917)[11]. У 1906—1915 гадах уваходзіў у склад цэнтральнага камітэта партыі кадэтаў, з якога выйшаў у 1915 годзе з-за нязгоды з радыкальнай антыўрадавай пазіцыяй яе кіраўніцтва. У 1907—1912 гадах П. Б. Струвэ з’яўляўся дэпутатам II Дзяржаўнай думы ад Санкт-Пецярбурга і ўваходзіў у фракцыю кадэтаў. 15 мая 1917 года быў абраны ардынарным акадэмікам Акадэміі навук па аддзяленні гістарычных навук і філалогіі.

З пачаткам Першай сусветнай вайны Пётр Струвэ стаў адным з кіраўнікоў Усерасійскага земскага саюза, з’яўляўся членам Асобай нарады па харчаванні[11]. У 1915—1917 гадах займаў пасаду старшыні Камітэта па абмежаванні забеспячэння і гандлю непрыяцеля пры Міністэрстве гандлю і прамысловасці Расійскай імперыі[11]. Падтрымаў Лютаўскую рэвалюцыю, на працягу некаторага часу па запрашэнню П. М. Мілюкова ўзначальваў эканамічны дэпартамент Міністэрства замежных спраў. Расчараваўся ў палітыцы Часовага ўрада, падтрымаў мяцеж генерала Л. Карнілава. Са снежня 1918 года жыў у Фінляндыі, быў членам Усерасійскага нацыянальнага камітэта пры генерале Юдзенічу[8]. З красавіка 1920 года займаў пасаду начальніка ўпраўлення знешніх зносін урада Поўдня Расіі Урангеля[8].

З восені 1920 года П. Б. Струвэ ў эміграцыі. Жыў у Парыжы, Берліне, Бялградзе, Празе, Варшаве. Член савета Інстытута рускага права пры факультэце права Парыжа. З 1922 года па 1925 год — прафесар Рускага юрыдычнага факультэта, які знаходзіўся пад пратэктаратам Пражскага Карлава ўніверсітэта. У 1925—1927 гадах рэдагаваў часопіс «Возрождение» ў Парыжы. З 1928 года кіраваў аддзяленнем грамадскіх навук Рускага навуковага інстытута ў Бялградзе, чытаў курс лекцый (у 1928—1940 гадах[8]). У 1921—1927 гадах аднавіў выданне часопіса «Рус­ская мысль», выдаваў газету «Рус­ская мысль» у 1925—1927 гадах[8]. У час Другой сусветнай вайны падтрымліваў барацьбу з Германіяй. У маі 1941 года П. Б. Струвэ па ілжывым даносе быў арыштаваны гестапа як «сябар Леніна», у ліпені таго ж года, пасля высвятлення яго антыкамуністычных поглядаў, вызвалены[11]. У 1943 годзе пераехаў да сына ў Парыж.

Памёр П. Б. Струвэ 26 лютага 1944 года. Пахаваны на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа каля Парыжа[11].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

П. Б. Струвэ спецыялістам у галіне эканамічнай гісторыі Расіі, прыгоннага права і сялянскай гаспадаркі. Асобныя даследаванні прысвечаны сацыяльнай і эканамічнай гісторыі Расіі. Захапляўся пытаннямі філасофіі, рэлігіязнаўства, палітэканоміі, права. У эміграцыі стаў аўтарам значнай колькасці літаратуразнаўчых твораў, прысвечаных класічнай і сучаснай рускай літаратуры. Адстойваў прынцыпы хрысціянска-дэмакратычнай маралі, заснаваныя на духоўнай роўнасці і свабодзе людзей. Эканамічныя погляды П. Б. Струвэ грунтаваліся на ідэі здольнасці капіталізму да неабмежаванага прагрэсу і гарманізацыі сацыяльна-класавых інтарэсаў[7]. Заклікаў да перагляду эканамічных палажэнняў тэорыі марксізму[7].

Член Імператарскага вольнага эканамічнага таварыства (1895). Ганаровы доктар права Кембрыджскага (1916) і Сафійскага (1939) універсітэтаў. Ганаровы член Расійскай акадэміі навук (1917). Член Рускага гістарычнага таварыства (1925).

1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

2. Pyotr Berngardovich Struve // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 24 лютага 2020.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118619497 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.

5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118619497 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

6. Струве Г. П. // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 7. — С. 226.

7. а б в г БелЭн 2002.
8. а б в г д е ё БРЭ 2004—2017.
9. Библиографический указатель работ философов русского зарубежья, опубликованных в ЧСР (руск.) (Праверана 4 чэрвеня 2023)
10. а б Струве Пётр Бернгардович // Биографика СПбГУ (руск.) (Праверана 4 чэрвеня 2023)
11. а б в г д е ё ж з і Струве, Пётр Бернгардович (руск.) (Праверана 4 чэрвеня 2023) // ТАСС