Пятроўшчына (станцыя метро)
«Пятроўшчына» трансліт.: Piatroŭščyna | |
---|---|
Маскоўская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 7 лістапада 2012 |
Праектная назва | Паўднёвы Захад |
Раён | Маскоўскі |
Тып | Мелкага закладання |
Выхад да вуліц | праспект Дзяржынскага, вуліца Голубева, Сямашкі |
Наземны транспарт |
А: 28, 30с, 30а, 57, 74с, 75, 84, 103, 122э, 170э Т: 10, 25, 32, 40, 40а, 45, 64, 90 |
Час адкрыцця | 5:34—1:10 |
Код станцыі | 111 |
Суседнія станцыі | Міхалова і Малінаўка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пятроўшчына (трансліт.: Piatroŭščyna) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Міхалова» і «Малінаўка», на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага з вуліцамі Голубева і Сямашкі. З боку вуліцы Голубева знаходзіцца жылы мікрараён Паўднёвы Захад, з боку вуліцы Сямашкі — Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, 9-я гарадская клінічная бальніца і Студэнцкая вёска. Лічыцца адной з самых прыгожых у Мінскім метрапалітэне.
Адкрылася 7 лістапада 2012 года ў складзе 4-й пускавой чаргі разам са станцыямі «Грушаўка» і «Міхалова». Да 3 чэрвеня 2014 года з’яўлялася канцавой станцыяй Маскоўскай лініі, пасля чаго была адкрыта станцыя метро «Малінаўка»[1].
Названа ад колішняй вёскі і прадмесця Мінска Пятроўшчыны, якая ўвайшла ў склад горада.
Будаўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва пачалося ў 2007 годзе[2]. Адкрыццё станцый «Грушаўка», «Міхалова», «Пятроўшчына» было запланавана на 1 верасня 2012 года[3], аднак адкрыццё перанеслі[4]. У выніку станцыі «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына» былі адкрыты 7 лістапада 2012 года[5].
Станам на ліпень 2011 года былі цалкам узведзены канструкцыі станцыі, канструкцыі разваротных тупікоў за станцыяй, канструкцыі вестыбюляў. Вялося будаўніцтва уваходаў і падземных пераходаў, з якіх цяпер ажыццяўляецца ўваход на станцыю. Былі пачаты аздобныя працы.
Станам на ліпень 2012 года было цалкам завершана ўзвядзенне канструкцый станцыі, а таксама абодвух пераходаў.
Пасажырапаток
[правіць | правіць зыходнік]У 2013 годзе пасажырапаток складаў каля 50 тысяч чалавек штодзень. Аднак пасля адкрыцця новай канцавой станцыі «Малінаўка» пасажырапаток зменшыўся да 32 тысяч[6].
Дызайн і канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]«Пятроўшчына» прадстаўляе сабой зімовае поле, над якім знаходзіцца зорнае неба. Паводле скульптара Максіма Пятруля, у аснове мастацкай канцэпцыі ляжыць ідэя мемарыялізацыі вёскі, якая ўвайшла ў склад горада[7].
Станцыя аднасклепяністая, два вестыбюля. Вядучы мастацкі матыў — прырода. У столь умантавана прыкладна 400 святлодыёдных лямпаў. Мармур, нержавеючая сталь, металакераміка з’яўляюцца асноўнымі матэрыяламі аздаблення.
Асаблівасцю станцыі з’яўляецца столь, упрыгожаная дыёдамі, якія выконваюць функцыю зорак на небе. Размешчаны ўсе зоркі ў хаатычным парадку, таму шукаць на імправізаваным начным небе сузор’я не варта[8].
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]На станцыі «Пятроўшчына» праходзяць начныя музычныя мерапрыемствы ў метро. Першае ў гісторыі «Пятроўшчыны» і Беларусі падобнае мерапрыемства адбылося 14 кастрычніка 2018 года[9].
Зноскі
- ↑ http://www.belta.by/ru/all_news/regions/V-Minske-otkrylas-stantsija-metro-Malinovka_i_671303.html
- ↑ http://ato.by/metro/petrovschina
- ↑ https://web.archive.org/web/20111012101119/http://news.tut.by/society/253663.html
- ↑ http://realt.onliner.by/2012/10/03/metro-34/
- ↑ http://realt.onliner.by/2012/11/07/metro-41
- ↑ https://mediaalyans.by/services/reklama-v-metro/reklamnye-plakaty-na-stantsiyah-i-v-perehodah-metro/st-m-petrovshhina/
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2020. Праверана 27 верасня 2022.
- ↑ https://mag.relax.by/citynews/10606823-kogda-pojut-pticy-na-malinovke-kakije-sozvezdija-jesty-na-petrovshhine-i-kak-chasto-vorujut-grushi-na-grushevke-3-fakta-o-minskom-metro/
- ↑ https://people.onliner.by/2018/10/14/noch-v-metro
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пятроўшчына (станцыя метро)