Пэлх
Вёска
|
Пэлх (польск.: Pełch) — вёска ў Польшчы, уваходзіць у Падляскае ваяводства, Семятыцкі павет, гміна Пэрляева. Яна знаходзіцца прыкладна ў 6 км да паўночнага захаду ад Пэрляева, у 32 км да паўночнага захаду ад Семятычаў, і 73 км да паўднёвага захаду ад Беластока.
У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў Ломжынскае ваяводства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1434 годзе Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч падарыў землі, у склад якіх уваходзіла вёска Пэлх, шляхцічу Мікалаю Насуце з Мендзыжэца[2]. Пазней землі належалі Касінскім, Вадынскім, Аборскім і Асалінскім з Рудкі. У 1861 годзе ў вёсцы быў скасаваны прыгон[3].
У канцы XIX стагоддзя Пэлх была сялянскай вёскай на рацэ Пэлхаўка, з фальваркам Стэфанава, у Бельскім павеце Гродзенскай губерні. У сяле было 40 хат і 431 жыхар. Таксама тут былі вадзяны млын, пясчаная глеба, вырошчвалася жыта, няшмат сенажацяў, а мясцовы лес выкарыстоўваўся для будаўніцтва[4].
Зноскі
- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810082-0403270?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 6 кастрычніка 2022.
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. — S. 413.
- ↑ [1]
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. — S. 937.