Прэмія Рамона Магсайсая
Прэмія Рамона Магсайсая | |
---|---|
Тып | узнагарода |
Заснавальнік | Ramon Magsaysay Award Foundation[d] |
Заснаванне | 1958 |
Краіна | |
Сайт | rmaward.asia (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прэмія Рамона Магсайсая (англ.: Ramon Magsaysay Award) — штогадовая прэмія, улучаная за ўмацаванне прыкладу сумленнасці ва ўпраўленні, мужэственнага служэння народу і прагматычнага ідэалізму прэзідэнта Філіпінаў Рамона Магсайсая ў дэмакратычным грамадстве.[1][2] Прэмія была заснавана ў красавіку 1957 года апекунамі Фонду братоў Ракфелераў у Нью-Ёрку са згоды ўрада Філіпін.[3][4][5] Аналаг Нобелеўскай прэміі ў Азіі.[6]
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Названа ў гонар Рамона Магсайсая, сёмага прэзідэнта Філіпінаў, які загінуў у 1957 годзе ў авіякатастрофе .
Фонд прэміі Рамона Магсайсая ўручае прыз азіятам, якія дабіліся выдатных вынікаў у розных галінах. Узнагароды прысуджаліся ў шасці намінацыях да 2009 года. У 2009 годзе пяць намінацый былі адмененыя:
- Урадавая служба (англ.: Government Service) (1958—2008)
- Дзяржаўная служба (англ.: Public Service) (1958—2008)
- Кіраўніцтва супольнасці (англ.: Community Leadership) (1958—2008)
- Журналістыка, літаратура і творчае мастацтва камунікацыі (англ.: Journalism, Literature, and Creative Communication Arts) (1958—2008)
- Мір і міжнароднае ўзаемаразуменне (англ.: Peace and International Understanding) (1958—2008)
- Малады лідар (англ.: Emergent Leadership) (2001-)
- Без катэгорыі (англ.: Uncategorized) (2009-)
Памер прэміі складае 30 000 долараў.
Лаўрэаты
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэаты прэміі Рамона Магсайсая паходзяць з розных частак Азіі, хоць ёсць выпадкі, калі пераможцы былі не з краін Азіі, але служылі і працавалі ў розных азіяцкіх краінах. Па стане на 2021 год лаўрэаты прэміі сталі выхадцы з дваццаці дзвюх азіяцкіх краін.
Сярод лаўрэатаў інданезійскія пісьменнікі Махтар Лубіс (1958), Х. Б. Ясін (1987), Прамудзья Ананта Тур (1995), журналіст Атмакусума Астраатмаджа (2000), прэзідэнт Інданезіі Абдурахман Вахід (1993), прэм’ер-міністр Малайзіі Абдул Рахман, пакістанскія праваабаронцы Асма Джахангір (2005) і Абдул Разак (1967), малайзійскі публіцыст Абдул Самад Ісмаіл (1994).[7]
Зноскі
- ↑ Clare Arthurs (2000-07-25). "Activists share 'Asian Nobel Prize'". BBC News. Архівавана з арыгінала 25 снежня 2018. Праверана 2008-02-20. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2018. Праверана 2 кастрычніка 2023.
- ↑ Ann Bernadette Corvera (2003-10-08). "'03 Ramon Magsaysay Awardee: A League of Extraordinary Men & Women". Philippine Star. Архівавана з арыгінала 2018-12-25. Праверана 2008-02-21. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2008. Праверана 21 лютага 2023.Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2018. Праверана 21 лютага 2023.
- ↑ AsiaNews.it. Magsaysay Awards, Asia's Nobel Prize, in the social and cultural fields . www.asianews.it. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2018. Праверана 14 чэрвеня 2018.
- ↑ Ballaran, Jhoanna. 5 persons, 1 organization honored at 2017 Ramon Magsaysay Award . Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2018. Праверана 14 чэрвеня 2018.
- ↑ 'Asia's Nobel Prize': now more than ever(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2018. Праверана 21 лютага 2023.
- ↑ Mayor Akiba of Hiroshima City, President of Mayors for Peace, receives the Magsaysay Award │ Mayors for Peace(недаступная спасылка). www.mayorsforpeace.org. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2022. Праверана 21 лютага 2023.
- ↑ Погадаев, В. Малайский мир (Бруней, Индонезия, Малайзия, Сингапур). Лингвострановедческий словарь. М.: «Восточная книга», 2012, с. 367