Перайсці да зместу

Прэзідэнт Грузіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прэзідэнт Грузіі
груз. საქართველოს პრეზიდენტი


Пасаду займае
Саламэ Зурабішвілі
Узначальвае
Афіцыйная рэзідэнцыя «Прэзідэнцкі Палац» у Аўлабары
Прызначаецца абіраецца
Пасада з’явілася 14 красавіка 1991
Першы на пасадзе Звіяд Гамсахурдзія
Сайт Афіцыйны сайт «Прэзідэнцкага Палаца»

Прэзідэнт Грузіі — кіраўнік дзяржавы і вярхоўны галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Грузіі.

Грузія — парламенцкая рэспубліка. У адпаведнасці са змяненнямі канстытуцыі, прынятымі ў 2010 годзе, якія паэтапна ўступілі ў сілу ў 2012—2013 гадах, былі павялічаны паўнамоцтвы парламента і прэм’ер-міністра і скарочаны паўнамоцтвы прэзідэнта[1].

Прэзідэнт Грузіі:

  • Са згоды ўрада прадстаўляе краіну на міжнародным узроўні — вядзе перамовы і заключае міжнародныя дагаворы, па прадстаўленні ўрада прызначае і вызваляе ад пасады паслоў Грузіі ў іншых краінах.
  • Ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін падпісвае і публікуе прынятыя парламентам законы. Калі кіраўнік дзяржавы накладае вета на закон, парламент можа пераадолець яго і прыняць закон паўторна. У выпадку адмовы прэзідэнта падпісваць і публікаваць гэты дакумент яго падпісвае і публікуе спікер парламента.
  • Выдае ўказы пра памілаванне, узнагароджанне, прысваенне ганаровых званняў і іншыя. Усе прававыя акты прэзідэнта павінны быць падмацаваны подпісам прэм’ер-міністра, акрамя тых, што звязаны з прызначэннем парламенцкіх выбараў, вяртаннем закона з заўвагамі парламенту, прысваеннем дзяржузнагарод і прэмій, памілаваннем асуджаных і некаторых іншых.
  • У перыяд выканання паўнамоцтваў кіраўнік дзяржавы не мае права быць у якой-небудзь палітычнай партыі, займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, а таксама выконваць іншую аплатную работу[1].

Працэдура выбараў

[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнтам краіны можа быць абраны грамадзянін Грузіі, які дасягнуў 40 гадоў і пражыў у Грузіі не менш за 15 гадоў. Тэрмін яго паўнамоцтваў складае пяць гадоў. Адна і тая ж асоба можа быць абрана прэзідэнтам толькі двойчы.

У 2018 годзе выбары кіраўніка дзяржавы апошні раз прайшлі на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. У адпаведнасці з новай рэдакцыі канстытуцыі з 2024 года прамыя прэзідэнцкія выбары скасаваны. Кіраўніка дзяржавы абірае выбарчая калегія. Яе склад зацвярджае цэнтральная выбарчая камісія Грузіі.

Выбарчая калегія складаецца з 300 дэлегатаў. У яе ўваходзяць усе 150 дэпутатаў парламента Грузіі і 150 прадстаўнікоў мясцовых органаў улады (21 дэпутат Вярхоўнага савета Аджарыі, 20 прадстаўнікоў Вярхоўнага савета Абхазіі і 109 дэпутатаў муніцыпальных органаў улады розных рэгіёнаў краіны)[1].

Інаўгурацыя прэзідэнта адбываецца ў трэцюю нядзелю пасля выбараў. У ходзе цырымоніі прэзідэнт прыносіць прысягу перад богам і нацыяй:

" Я, прэзідэнт Грузіі, ўрачыста прысягаю перад богам і саёй нацыяй абараняць Канстытуцыю Грузіі і яе незалежнасць, адзінства і непадзельнасць маёй краіны. Я буду чэсна выконваць абавязкі прэзідэнта. я стану абараняць дабрабыт і бяспеку свайго народа і клапаціцца аб адраджэнні і магутнасці сваёй нацыі і айчыны! "

9 красавіка 1991 года Грузія абвясціла незалежнасць ад СССР. 6 мая 1991 адбыліся выбары, на якіх прэзідэнтам Грузіі юыў абраны Звіяд Гамсахурдзія. У снежні 1991 — студзені 1992 гадоў у краіне адбыўся ваенны пераварот. Запрошаны яго арганізатарамі на пасаду главы Грузіі Эдуард Шэварднадзэ заняў пасаду старшыні Дзяржаўнага Савета рэспублікі, пасада прэзідэнта заставалася вакантнай. Толькі 5 лістапада 1995 года адбыліся выбары, на якіх Шэварднадзэ быў абраны прэзідэнтам. Потым 9 красавіка 2000 ён быў пераабраны. У выніку так званай «рэвалюцыі руж» Эдуард Шэварнадзэ быў вымушаны сысці ў адстаўку.

4 студзеня 2004 прэзідэнтам Грузіі быў абраны Міхаіл Саакашвілі. Пасля разгону масавых акцый пратэсту апазіцыі ў лістападзе 2007 года ён быў вымушаны злажыць з сабе паўнамоцтвы, абвясціўшы датэрміновыя выбары. яны адбыліся 5 студзеня 2008 года, іх таксама выйграў Саакашвілі. Яго інаўгурацыя адбылася 20 студзеня 2008 года.

Чарговыя выбары прэзідэнта Грузіі адбыліся 14 снежня 2024 года[1].

Спіс прэзідэнтаў Грузіі

[правіць | правіць зыходнік]
! Прэзідэнт Фотаздымак Пачатак пашнамоцтваў Канец паўнамоцтваў Заўвагі
1 Звіяд Гамсахурдзія
14 красавіка 1991 6 студзеня 1992
2 Эдуард Шэварднадзэ
25 лістапада 1995 23 лістапада 2003 Фактычна кіраваў краінай з 10 сакавіка 1992
Ніно Бурджанадзэ
23 лістапада 2003 25 студзеня 2004 Часова выконвала абавязкі прэзідэнта
3 Міхаіл Саакашвілі
25 студзеня 2004 25 лістапада 2007
Ніно Бурджанадзэ
25 лістапада 2007 20 студзеня 2008 Часова выконвала абавязкі прэзідэнта
Міхаіл Саакашвілі
20 студзеня 2008 17 лістапада 2013
4 Георгій Маргвелашвілі
17 лістапада 2013 16 снежня 2018
5 Саламэ Зурабішвілі
16 снежня 2018 29 снежня 2024
5 Міхаіл Кавелашвілі
29 снежня 2024

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Ніводны з прэзідэнтаў Грузіі не пакінуў сваю пасаду пасля заканчэння тэрміна паўнамоцтваў ці дабраахвотна да заканчэння тэрміна. Гэтая чарада перарвалася 27 кастрычніка 2013 года, калі адбыліся чарговыя ўсеагульныя выбары 4-га прэзідэнта Грузіі.