Пратэсты ў Абхазіі (2024)
Пратэсты ў Абхазіі | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Пратэсты ў Абхазіі 2024 года — палітычныя падзеі, якія адбываліся ў Рэспубліцы Абхазія ў лістападзе 2024 года.
Прычынай пратэстаў стала падпісанне і ратыфікацыі пагаднення, якое прадугледжвае шэраг ільгот для расійскіх інвестараў. Улады запэўнівалі, што дакумент накіраваны на прыцягненне інвестыцый у эканоміку. Аднак праціўнікі пагаднення былі перакананыя, што яго ўмовы выгадныя выключна расійскаму боку. Апазіцыя запатрабавала адстаўкі прэзідэнта Аслана Бжаніі[1][2].
Перадумовы
[правіць | правіць зыходнік]Пагадненне паміж Урадам Расійскай Федэрацыі і Урадам Рэспублікі Абхазія «Аб ажыццяўленні расійскімі юрыдычнымі асобамі інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі Рэспублікі Абхазія» з’яўлялася часткай праграмы гарманізацыі заканадаўства Расіі і Абхазіі, ініцыяванай у 2020 годзе. Афіцыйны тэкст пагаднення быў апублікаваны 31 жніўня 2024 года і выклікаў спрэчкі ў Абхазіі. Дакумент прадугледжваў шэраг ільгот для буйных расійскіх інвестараў, але асноўныя асцярогі ў апазіцыі выклікаў артыкул пра перадачу зямельных участкаў ва ўласнасць расійскіх кампаній[3][4]. Пашырэнне расійскага бізнесу ў рэспубліцы магло пазбавіць мясцовых жыхароў заробку на турызме[5].
30 кастрычніка міністр эканомікі Абхазіі Крысціна Азган падпісала дакумент у Маскве[6]. На думку пратэстоўцаў, гэта было зроблена з парушэннем абхазскага заканадаўства — без папярэдняга адабрэння парламентам. 9 лістапада Азган пацвердзіла, што расійскі бок не прыняў мноства паправак абхазскага боку[3]. 11 лістапада дэпутаты абхазскага парламента прынялі закон аб «шматфункцыянальных комплексах», што папярэднічала ратыфікацыі інвестыцыйнага пагаднення. Яго планавалася разгледзець на пасяджэнні 15 лістапада. Апазіцыя абвясціла ў гэты дзень правядзенне акцыі пратэсту[7].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]11-12 лістапада
[правіць | правіць зыходнік]Пратэсты пачаліся ў ноч з 11 на 12 лістапада, пасля затрымання пяці апазіцыянераў, якія, па сцвярджэнні ўладаў, напалі на дэпутата абхазскага парламента. Раніцай 12 лістапада дэманстранты перакрылі тры ключавыя дарогі на Сухумі, заблакаваўшы Гумісцінскі, Ніжні Гумісцінскі і Кадорскі масты. Таксама пратэстоўцы паспрабавалі ўварвацца ў будынак Службы дзяржаўнай бяспекі. Бліжэй да вечара ўсе пяць затрыманых апазіцыйных палітыкаў былі вызваленыя, пасля чаго асноўныя дарогі былі разблакаваныя і абстаноўка ў сталіцы на некаторы час стабілізавалася[8].
15 лістапада
[правіць | правіць зыходнік]15 лістапада парламент павінен быў разгледзець законапраект па ратыфікацыі пагаднення з Расіяй[6]. Пратэст пачаўся адначасова з адкрыццём сесіі, у такіх умовах дэпутаты не змаглі ўзгадніць парадак пасяджэння, так што сесія была адменена. Аднак сітуацыя абвастрылася яшчэ больш пасля пераносу галасавання. Людзі, якія сабраліся ля будынка, не толькі не разышліся, а наадварот, запатрабавалі ад дэпутатаў правесці пасяджэнне і прагаласаваць супраць пагаднення[9]. Па заяве ТАСС, каля будынка парламента сабралася некалькі сотняў чалавек. Абхазская апазіцыя заявіла пра 2,5 тысячы. Пратэстоўцы прынеслі сцягі Абхазіі і Расіі ў знак сяброўства і падтрымкі ўмацавання абхаза-расейскіх стасункаў[5], а таксама абвінавацілі Бжанія ў «спробе выкарыстоўваць гэтыя сувязі ў сваіх асабістых карыслівых інтарэсах і маніпуляванні для ўзмацнення свайго рэжыму»[10].
Неўзабаве пачаліся бойкі: пратэстоўцы закідалі сілавікоў яйкамі і бутэлькамі. Удзельнікі акцыі пратаранілі плот аўтамабілем і паспрабавалі прарвацца на тэрыторыю парламента. Сілавікі паспрабавалі заблакаваць праход, падагнаўшы да месца прарыву пажарную машыну, але пратэстоўцам удалося захапіць яе. Супраць іх ужылі дымавыя шашкі[10], слёзатачывы газ, паведамлялася пра гукі стрэлаў. У выніку сутыкненняў восем чалавек былі дастаўлены ў бальніцу[4][5].
На перамовы з пратэстоўцамі выйшлі начальнік Дзяржаўнай службы аховы, а затым — міністр унутраных спраў Роберт Кіут і кіраўнік службы дзяржбяспекі Дзмітрый Кучуберыя. Яны паабяцалі перадаць патрабаванні прысутных прэзідэнту[5]. Да таго часу Бжанія з аховай пакінуў адміністрацыю[10].
Днём пратэстоўцы зламалі рашоткі на вокнах парламента, а таксама ўскрылі дзверы балгаркай і ўварваліся ў будынак. Удзельнікі мітынгу таксама занялі Адміністрацыю прэзідэнта. Сілавікі, якія ахоўвалі будынак парламента, пакінулі ачапленне і сышлі з тэрыторыі комплексу. Прысутныя скандавалі «дэзерцір», «адстаўка» і «Расія». Лідары апазіцыі настойвалі, што гэты пратэст «не супраць Расіі, а супраць алігархаў» — як расійскіх, так і абхазскіх. Да прэзідэнта быў адпраўлены спікер парламента з патрабаваннем адстаўкі. Пратэстоўцы стварылі Каардынацыйную Раду, у якую ўвайшлі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў. Яны заявілі пра намер заставацца ва ўрадавым комплексе да адстаўкі Бжаніі. Адразу пасля захопу будынкаў прэс-служба прэзідэнта апублікавала заяву, што законапраект будзе хутка адкліканы[11][4][5].
Таксама бакі вялі перамовы пра магчымаю кандыдатуру на пасаду выканаўцы абавязкаў прэзідэнта да правядзення новых выбараў вясной 2025 года[12] ў выпадку адстаўкі Аслана Бжанія[9]. Улады прапанавалі на гэтую пасаду віцэ-прэзідэнт Бадра Гунбу, а апазіцыя — спікера парламента Лашу Ашубу або іншага нейтральнага кандыдата, які задаволіў бы абодва бакі[9]. Але пазней Бжанія адмовіўся пакінуць сваю пасаду[4][5]. Апазіцыя абвясціла яму ўльтыматум. Апазіцыянеры лічылі, што Бжанія схаваўся на расійскай ваеннай базе, аднак пазней высветлілася, што ноччу ён прыбыў у сваё радавое сяло Тамыш за 40 кіламетраў ад Сухумі[13][14].
16 лістапада
[правіць | правіць зыходнік]16 лістапада Аслан Бжанія паабяцаў сысці з пасады і прызначыць віцэ-прэзідэнта часовым выканаўцам абавязкаў прэзідэнта, толькі калі пратэстоўцы пакінуць урадавы комплекс у Сухумі, аднак яны адмовіліся гэта зрабіць і зноў заклікалі да безумоўнай адстаўкі[10]. Апазіцыя прапанавала на пасаду прэм’ер-міністра і в. а. прэзідэнта віцэ-прэм’ера-кіраўніка Мінфіна Уладзіміра Дэлбу, пры гэтым адправіўшы ў адстаўку ўвесь склад Кабінета міністраў, у тым ліку сілавы блок[15].
17 лістапада
[правіць | правіць зыходнік]17 лістапада пратэстоўцы працягвалі ўтрымліваць комплекс урадавых будынкаў і дэмантаваць плот вакол парламента[16].
18 лістапада
[правіць | правіць зыходнік]У ноч на 18 лістапада адбылася страляніна ля будынка абхазскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі[17]. Паміж прадстаўнікамі ўладаў і апазіцыі пачаліся перамовы пры ўдзеле спікера парламента Лашы Ашуба. Аслан Бжанія на сустрэчы прадстаўлялі віцэ-прэзідэнт Бадра Гунба, Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Атар Хецыя і грамадскі дзеяч Давід Пілія. Ад апазіцыі ў перамовах удзельнічалі Адгур Ардзінба, Кан Кварчыя і Леван Мікаа[18].
19 лістапада
[правіць | правіць зыходнік]19 лістапада Аслан Бжанія і прэм’ер Аляксандр Анкваб сышлі ў адстаўку. Абавязкі прэзідэнта прызначаны выконваць віцэ-прэзідэнт Бадра Гунба, на пасаду прэм’ера — экс-спікер парламента Валерый Бганба[19].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]15 лістапада МЗС Расіі пракаменціравала, што з трывогай сочыць за падзеямі ў Абхазіі, назваўшы іх «крызіснай сітуацыяй»[20].
Прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі катэгарычна асудзіла крокі Расіі ў кірунку анексіі акупаванай Абхазіі. Акрамя таго, яна выказала салідарнасць з жыхарамі Абхазіі, якія, з яе слоў, супрацьстаяць спробам укаранення расійскага заканадаўства[21].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]3 снежня абхазскія дэпутаты прагаласавалі супраць ратыфікацыі міжурадавага пагаднення аб ажыццяўленні расійскімі юрыдычнымі асобамі інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі Абхазіі.
Датэрміновыя выбары прэзідэнта Абхазіі прызначены на 15 лютага 2025 года.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ В Абхазии начались массовые беспорядки. Почему сторонники оппозиции вышли на улицы и как эти события связаны с Россией? . lenta.ru. Lenta.ru (12 лістапада 2024). Праверана 15 лістапада 2024.
- ↑ Чем вызваны протесты в Абхазии . vedomosti.ru. Ведомости (13 лістапада 2024). Праверана 15 лістапада 2024.
- ↑ а б Оппозиция готовится к очередной акции протеста 15 ноября (руск.). ekhokavkaza.com (13 лістапада 2024). Праверана 15 лістапада 2024.
- ↑ а б в г Оппозиция в Абхазии заняла правительственные здания. По словам одного из её лидеров, президент уже позвонил в Россию и заявил о «прозападном госперевороте» (руск.). istories.media. Важные истории. Праверана 15 лістапада 2024.
- ↑ а б в г д е Абхазские власти под давлением протестов пообещали отозвать соглашение с Россией из парламента (руск.). bbc.com/russian. Русская служба Би-би-си (15 лістапада 2024). Праверана 15 лістапада 2024.
- ↑ а б Россия и Абхазия подписали взаимовыгодное инвестиционное соглашение . economy.gov.ru. Минэкономразвития России (30 кастрычніка 2024). Праверана 15 лістапада 2024.
- ↑ В Абхазии приняли закон о «многофункциональных комплексах» (руск.). ekhokavkaza.com (11 лістапада 2024). Праверана 15 лістапада 2024.
- ↑ Выйти Сухум: чем завершились протесты в Абхазии . iz.ru. Известия (12 лістапада 2024). Праверана 16 лістапада 2024.
- ↑ а б в Абхазские власти готовы отозвать инвестиционное соглашение, вызвавшее протесты (руск.). ekhokavkaza.com (15 лістапада 2024). Праверана 16 лістапада 2024.
- ↑ а б в г Участники протестов в Абхазии отказываются покидать захваченный парламент (руск.). bbc.com/russian. Русская служба Би-би-си (16 лістапада 2024). Праверана 16 лістапада 2024.
- ↑ Беспорядки в Абхазии . ria.ru. РИА Новости (15 лістапада 2024). Праверана 15 лістапада 2024.
- ↑ Ведутся переговоры о том, кто будет и. о. президента – абхазский оппозиционер (руск.). ekhokavkaza.com (15 лістапада 2024). Праверана 16 лістапада 2024.
- ↑ Пресс-служба главы Абхазии отрицает, что Бжания находится на военной базе России . kommersant.ru. Коммерсантъ (15 лістапада 2024). Праверана 16 лістапада 2024.
- ↑ Абхазский глава Бжания покинул Сухуми после ультиматума оппозиции (руск.). golosameriki.com. Голос Америки (16 лістапада 2024). Праверана 17 лістапада 2024.
- ↑ Абхазская оппозиция может создать временное правительство (руск.). ekhokavkaza.com (17 лістапада 2024). Праверана 17 лістапада 2024.
- ↑ Создатель «Дикой дивизии Донбасса» Ахра Авидзба приехал в Абхазию на фоне протестов в стране (руск.). istories.media. Важные истории. Праверана 17 лістапада 2024.
- ↑ Стрельба у здания Абхазской телерадиокомпании. Что произошло? (руск.). Эхо Кавказа (18 лістапада 2024). Праверана 18 лістапада 2024.
- ↑ В Абхазии начались переговоры между властями и оппозицией (руск.). Эхо Кавказа (18 лістапада 2024). Праверана 18 лістапада 2024.
- ↑ Абхазский лидер Аслан Бжания подал в отставку (руск.). Эхо Кавказа (19 лістапада 2024). Праверана 19 лістапада 2024.
- ↑ Комментарий официального представителя МИД России М.В.Захаровой в связи с ситуацией в Абхазии . mid.ru. МИД РФ (15 лістапада 2024). Праверана 17 лістапада 2024.
- ↑ Зурабишвили об Абхазии: Россия ускоряет аннексию (руск.). ekhokavkaza.com (15 лістапада 2024). Праверана 16 лістапада 2024.