Прамянёвая хвароба
Прамянёвая хвароба | |
---|---|
МКХ-10 | T66. |
МКХ-9 | 990 |
MedlinePlus | 000026 |
MeSH | D011832 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прамянёвая хвароба — захворванне, якое ўзнікае ў выніку ўзаемадзеяння розных відаў іанізуючага выпраменьвання, што характарызуецца сімптомакомплексам, залежным ад віду паражаючага выпраменьвання, яго дозы, лакалізацыі крыніцы радыеактыўных рэчываў, распаўсюджання дозы ў часе і целе чалавека.
У чалавека прамянёвая хвароба можа быць абумоўлена вонкавым апраменьваннем і ўнутраным — пры трапленні радыеактыўных рэчываў у арганізм з удыханым паветрам, праз страўнікава-кішачны тракт альбо праз скуру і слізістыя абалонкі, а таксама ў выніку ін'екцыі.
Агульныя клінічныя праяўленні прамянёвай хваробы залежаць галоўным чынам ад атрыманай сумарнай дозы радыяцыі. Дозы да 1 Гр (100 рад) выклікаюць адносна лёгкія змены, якія могуць разглядацца як перадхваробны стан. Дозы звыш 1 Гр выклікаюць шпікавую ці кішачную формы прамянёвай хваробы рознай ступені цяжкасці, якія залежаць галоўным чынам ад паражэння органаў крыватвору. Дозы аднаразовага апраменьвання звыш 10 Гр лічацца абсалютна смяротнымі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Armed Forces Radiobiology Research Institute Архівавана 3 сакавіка 2015. (англ.)