Праліў Шакальскага
Выгляд
Праліў Шакальскага | |
---|---|
руск. Пролив Шокальского | |
Характарыстыкі | |
Шырыня | 19—56[1] км |
Даўжыня | 106[1] км |
Размяшчэнне | |
78°48′00″ пн. ш. 100°04′00″ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Мора Лапцевых |
Раздзяляе | Востраў Бальшавік і востраў Кастрычніцкай Рэвалюцыі |
Краіна | |
Суб’ект РФ | Краснаярскі край |
Праліў Шакальскага (руск.: Пролив Шокальского) — праліў у Паўночным Ледавітым акіяне паміж востравам Бальшавік і востравам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (архіпелаг Паўночная Зямля).
Даўжыня праліва каля 106 км, шырыня 19—56 км. Найменшая глыбіня на фарватары 55 м. Берагі праліва абрывістыя, з ледавікамі. Большую частку года праліў пакрыты лёдам.
Праліў нанесены на карту ў 1913 годзе Гідраграфічнай экспедыцыяй на суднах «Таймыр» і «Вайгач»[2] і названы ў гонар географа, акіянографа і картографа Ю. М. Шакальскага.
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 360.
- ↑ Словарь современных географических названий. / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория. 2006. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 360.