Польска-беларуская сцяна
Раздзяляльны бар’ер на дзяржаўнай мяжы Польшчы і Беларусі пабудаваны ў 2022 годзе польскімі ўладамі для прадухілення незаконнай міграцыі[1][2][3].
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Падставай для ўзвядзення агароджы стаў [[Міграцыйны крызіс на мяжы паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам (2021)|міграцыйны крызіс], які пачаўся вясной 2021 года. З лета таго ж года рэзка ўзрасла колькасць спробаў нелегальна перасекчы граніцу мігрантамі з краін Блізкага Усходу і Афрыкі. У перыяд з 2 верасня па 30 лістапада ў 183 населеных пунктах Падляскага і Люблінскага ваяводстваў, прылеглых да мяжы з Беларуссю, дзейнічала надзвычайнае становішча[4][5].
29 кастрычніка 2021 года Сейм прыняў разгляданы ў тэрміновым парадку закон аб будаўніцтве муру ўздоўж дзяржаўнай мяжы з Беларуссю[6], які ўступіў у сілу 4 лістапада пасля падпісання Прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам[7]. Будаўніцтва было ацэнена ў 1 мільярд 615 мільёнаў злотых (больш за 400 мільёнаў долараў)[8][9].
Будаўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]4 студзеня 2022 года намеснік кіраўніка МУС Польшчы Мацей Вонсік абвясціў, што Пагранічная служба краіны падпісала дагаворы з падрадчыкамі аб будаўніцтве сталёвай перашкоды з калючым дротам на мяжы з Беларуссю. Агульная яе даўжыня павінна скласці 186 кіламетраў з уладкаваннем 22 брамак для праходу жывёл[10].
24 студзеня прэс-сакратар польскай памежнай аховы Ганна Міхальская заявіла журналістам пра гатоўнасць да пачатку будаўніцтва сцяны[11].
Узвядзенне загароды было скончана 30 чэрвеня[12][13][14].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Супраць будаўніцтва сцяны выступілі экаактывісты як у Польшчы, так і ў Беларусі. Паводле іх, яна рассячэ на дзве часткі экасістэму, у тым ліку ў Белавежскай пушчы, унесенай у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[15][16].
Акрамя таго, палітыкі назвалі сцяну неэфектыўнай для барацьбы з мігрантамі, прыводзячы ў прыклад падобныя збудаванні на межах Венгрыі з Сербіяй і Харватыяй, пабудаваныя ў 2015 годзе. Паводле іх заяў, дадзеныя мерапрыемствы не прывялі да заканчэння незаконнай міграцыі ў Венгрыю[17].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Польша во вторник начнет строительство заграждения на границе с Белоруссией (руск.). РИА Новости (24 студзеня 2022). Праверана 23 красавіка 2023.
- ↑ Work on Belarus border barrier to start on Tuesday (англ.) (24 студзеня 2022). Праверана 23 красавіка 2023.
- ↑ Poland begins work on new EU-Belarus border wall to deter migrant crossings (англ.) (25 студзеня 2022). Праверана 23 красавіка 2023.
- ↑ Stan wyjątkowy na granicy z Białorusią. Jest decyzja prezydenta (польск.). Polska Agencja Prasowa (2 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2023. Праверана 8 чэрвеня 2023.
- ↑ Польша ввела чрезвычайное положение на границе с Белоруссией (руск.). РИА Новости (2 верасня 2021). Праверана 24 красавіка 2023.
- ↑ Mur na granicy z Białorusią powstanie. Sejm zadecydował (польск.)(недаступная спасылка). Sputnik (29 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2023. Праверана 24 красавіка 2023.
- ↑ Bariera na granicy z Białorusią. Pod murem ukryto podkop (польск.) (9 жніўня 2022). Праверана 24 красавіка 2023.
- ↑ Andrzej Duda podpisał ustawę o budowie muru na granicy (польск.) (3 лістапада 2021). Праверана 24 красавіка 2023.
- ↑ В Польше приняли законопроект о возведении забора на границе с Белоруссией (руск.). РИА Новости (13 кастрычніка 2021). Праверана 24 красавіка 2023.
- ↑ Natalia Pacholczyk. Granica z Białorusią. Straż Graniczna podpisała umowy na budowę zapory. W tle 523 mln zł (польск.). Wiadomości (4 студзеня 2022). Праверана 23 красавіка 2023.
- ↑ Польша 25 января начнет строить заграждение на границе с Белоруссией (руск.). Известия (24 студзеня 2022). Праверана 23 красавіка 2023.
- ↑ Koniec prac nad budową zapory na granicy z Białorusią (польск.) (30 чэрвеня 2022). Праверана 23 красавіка 2023.
- ↑ Польша закончила строительство забора на границе с Белоруссией (руск.). РБК (30 чэрвеня 2022). Праверана 23 красавіка 2023.
- ↑ Poland completes Belarus border wall to keep migrants out (англ.) (30 чэрвеня 2022). Праверана 23 красавіка 2023.
- ↑ Иван Сысоев. Экологи требуют от ЕС запретить Польше строить стену на границе с Беларусью (руск.). RG.RU (1 лютага 2022). Праверана 24 красавіка 2023.
- ↑ Чем опасно появление польской стены в Беловежской пуще? Мнение главы Минприроды Беларуси (руск.). ONT.BY (20 лістапада 2022). Праверана 24 красавіка 2023.
- ↑ Стену между Польшей и Белоруссией назвали неэффективной для борьбы с мигрантами (руск.). Lenta.ru (4 ліпеня 2022). Праверана 24 красавіка 2023.