Плябанія (Нясвіж)
Славутасць | |
Плябанія | |
---|---|
53°13′13,86″ пн. ш. 26°40′57,42″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Нясвіж |
Тып будынка | плябанія |
Архітэктурны стыль | барока, класіцызм |
Дата пабудовы | XVII ст. |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000472 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плябанія — помнік архітэктуры барока з элементамі класіцызму ў Нясвіжы, узор жыллёвай архітэктуры XVIII ст.[1] На працягу ўсёй гісторыі існавання будынак выкарыстоўваўся як жылы дом ксяндза-плябана[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будынак плябаніі разам з гаспадарчымі пабудовамі ўзведзены пасля 1773 г. па фундацыі М. К. Радзівіла непадалёк ад касцёла Божага Цела, калі той стаў фарным[2].
Менавіта ў гэты будынку меркавана размяшчалася ў 1750—1790-я гг. Нясвіжская друкарня. У 1800 г. размешчаныя насупраць плябаніі будынкі былога езуіцкага калегіума былі адведзены ваеннаму ведамству. Па дамоўленасці з ксяндзом у 1800—1820-я гг. верхні паверх плябаніі здаваўся пад жыллё вышэйшым ваенным чынам.
На будынку ў 1972 г. ўстаноўлена мемарыяльная дошка Сымону Буднаму. У 1982 г. побач з будынкам пастаўлены помнік Сымону Буднаму (скульптар С. Гарбунова, арх. Ю. Казакоў)[1].
У наш час у будынку размяшчаецца таксама друкарня раённай газеты (вул. Міцкевіча, 5)[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]У архіўным дакуменце 1822 г. плябанскі дом характарызаваўся як мураваны двухпавярховы. Усіх акон налічвалася 30. Унутры было 15 пакояў, 2 калідоры, 4 кладоўкі, усіх 9 печак і 2 каміны. Пад будынкам існавалі два вялікія скляпы. Над парадным ганкам меўся балкон[2].
На двары плябаніі (па сучаснай вул. Ленінскай) асобна размяшчалася кухня. Уяўляла сабой аднапавярховы мураваны атынкаваны дом, накрыты жалезам. У будынку было восем акон. У 2-й палове XIX ст. да прамавугольнай ў плане плябаніі было далучана вуглавое жылое Г-падобнае крыло, якое злучыла жылы дом з кухняй. Гаспадарчыя будынкі і пральня былі драўляныя. Двор з вялікім пладовым садам быў абнесены з аднаго боку мураванай, з астатніх — драўлянай агароджай[2][1].
У выніку пазнейшых перабудоў плябанскі дом, пабудаваны ў стылі барока, набыў рысы класіцызму[2].
Існуючы кампактны двухпавярховы будынак плябаніі накрыты вальмавым дахам. Плоскасныя фасады рытмічна члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[2]. Уваход у плябанію прарэзаны па цэнтры галоўны фасада і вылучаны двухкалонным порцікам пад двухсхільным дахам з трохвугольным франтонам[1].
На дваровым фасадзе зберагліся фрагменты вялікіх паўцыркульных арачных ніш на другім паверсе, якія нагадваюць пра рэнесансную аркаду, чые праёмы былі закладзены падчас перабудовы. На арачную галерэю выходзілі ўсе памяшканні[2]. Паміж нішамі на ўсю вышыню другога паверха праходзяць пілястры. Цэнтральная частка сцяны на даху вылучана трохвугольным франтонам з маленькім круглым акном-продухам. Унутраная планіроўка плябаніі зменена[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нясвіжскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2001. — 628, [1] с. — ISBN 985-11-0206-7.
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плябанія (Нясвіж)
- Плябанія (Нясвіж) на сайце Radzima.org
- Плябанія (Нясвіж) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Плябанія (Нясвіж) на сайце «Архіварта»