Перайсці да зместу

Плеяды (зорнае скопішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зорнае скопішча
Назіральныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Тып Рассеянае скопішча
Прамое ўзыходжанне 03гадз 47мін
Схіленне 24° 07′
Адлегласць 440 св. гадоў (135 пк)
Бачная зорная велічыня (V) 1,6
Бачныя памеры (V) 110′
Сузор’е Цялец
Фізічныя характарыстыкі
Спектральны клас I,3,m
Маса 800 мас Сонца
Радыус св. гадоў
Узрост 100 мільёнаў гадоў

Плеяды (астранамічнае абазначэнне — M45; часам таксама выкарыстоўваецца ўласнае імя Сем сясцёр, састарэлая назва — Стажары, у Бібліі і Торы — Кіма, беларуская народная назва — Сітца[1]) — рассеянае скопішча ў сузор’і Цяльца. Каля 300—500 зорак блакітнага колеру знаходзяцца ўнутры сферы дыяметрам каля 30 светлавых год; простым вокам відаць 6 зорак, самая яркая — Альцыёна. Іншыя зоркі: Цэлена. Зоркі знаходзяцца ў блакітнаватай газава-пылавой адбівальнай туманнасці, у якой яны ўтварыліся (узрост каля 50 млн гадоў). На небе плеяды маюць вуглавы памер каля 1,8°. Сярэдняя адлегласць ад Сонца 407 светлавых гадоў.

Плеяды ў старажытнагрэчаскай міфалогіі дочкі тытана Атланта і акіяніды Плеёны.

На Беларусі гэта зорнае скопішча называлі Сіта і тлумачылі, што праз яго Бог прасеяў першыя зярняткі жыта, калі толькі сусвет зачынаўся. Ёсць цэлы шэраг назваў Плеяд, як Валасажар, Вісажар, Валосыня. Дакладная этымалогія незразумелая, але, магчыма, назвы звязаны з культам Вялеса. Ёсць народная этымалогія, якая гаворыць, што Валасажар — гэта яркія валасы. Яшчэ адна з магчымых інтэрпрэтацый: так раней маглі называць пэўны від прычоскі ў замужніх жанчын. Па ўзыходзе ці захадзе Плеяд адзначалі пачатак свята Юр’я.

Ёсць павер’е, што зорачкі ў Плеядах — гэта кураняткі, а самая яркая — іх маці-курыца. Па харвацкай легендзе гэтая курыца выратавала царкву, якую хацелі зруйнаваць непрыяцелі; з-за яе крыку прачнуліся сяляне і абаранілі царкву[2].

Зноскі

  1. Болсун А. І., Рапановіч Я. Н. Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў. Мн., 1979.
  2. zviazda.by