Петрас
Петрас | |
---|---|
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 2 020,2 м |
Адносная вышыня | 495 м |
Размяшчэнне | |
48°10′22″ пн. ш. 24°25′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Закарпацкая вобласць |
Горная сістэма | Усходнія Карпаты |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пэ́трас (укр.: Петрос) — гара ва Украінскіх Карпатах, у Рахаўскім раёне Закарпацкай вобласці. Адна з найвышэйшых вяршыняў горнага масіву Чарнагора. Папулярны аб'ект пешаходнага турызму.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вышыня — 2020 м. Размешчаная ў паўночна-заходняй частцы масіву паміж гарамі Шэшул (на паўднёвым-захадзе) і Гаверла (на ўсходзе). Заходні і паўднёва-заходні схілы стромкія са шматлікімі каменнымі россыпамі, паўночны і паўночна-ўсходні — абрывістыя, са скальнымі выступамі. Ёсць старажытналедніковыя формы рэльефу. Складаецца з пясчанікаў.
Пакрытая пераважна субальпійскаю расліннасцю. Распаўсюджаныя хмызнякі (ядловец сібірскі, рададэндран), чарнічныя зараснікі і яловыя лясы (да вышыні 1530—1600 м). Узімку даволі часта бываюць снежныя лявіны. Ёсць турыстычны прытулак на паўднёвых схілах.
Краявіды з Петраса амаль такія ж, як з Гаверлы. Асабліва прыгожа выглядае галоўны хрыбет Чарнагора, які можна назіраць па ўсёй яго даўжыні — ад Гаверлы да Папа Івана. Выразней, чым з Гаверлы, бачная Блізніца і за ёй — шэраг далін хрыбта Свыдзівец.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Зімовы Петрас пры захадзе сонца
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Петрас