Перайсці да зместу

Першага мая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паштовы блок СССР, 1989 год: 100-годдзе Першамая

Першае мая (Дзень працы, Свята працы, Свята вясны і працы, Дзень міжнароднай салідарнасці рабочых) — свята, якое адзначаецца ў многіх краінах свету 1 мая ці ў першы панядзелак мая.

У Беларусі 1 мая адзначаецца як Дзень працы. Такую ж назву выкарыстоўваюць у Кітаі, Кыргызстане, Пакістане і Шры-Ланцы. У Расіі і Таджыкістане гэты дзень адзначаецца як Свята вясны і працы. На Украіне ў гэту дату адзначаюць Дзень міжнароднай салідарнасці рабочых. Палітычныя партыі праводзяць першамайскія маршы, у якіх, аднак, з кожным годам становіцца ўсё менш удзельнікаў.

Прафсаюзнае свята

[правіць | правіць зыходнік]
Ахвяры падзей на Хеймаркет — сямёра анархістаў

Першамай у сучасным відзе ўзнік у сярэдзіне XIX стагоддзя ў рабочым руху, які высунуў у якасці аднаго з асноўных патрабаванняў увядзенне васьмігадзіннага рабочага дня. Спачатку з гэтым патрабаваннем 21 красавіка 1856 года выступілі рабочыя Аўстраліі. З тых часоў гэтае свята ў Аўстраліі стала штогадовым. На ўзор рабочых Аўстраліі[1]

1 мая 1886 года анархічныя арганізацыі ЗША і Канады арганізавалі шэраг мітынгаў і дэманстрацый. Пры разгоне такой дэманстрацыі ў Чыкага 4 мая загінулі шэсць дэманстрантаў. Падчас масавых пратэстаў, якія адбыліся на наступны дзень супраць жорсткіх дзеянняў паліцыі, у выніку выбуху бомбы, кінутай невядомым, былі забіты восем паліцэйскіх, паранены прынамсі 50, гэта выклікала перастрэлку, у якой былі паранены мінімум чацвёра рабочых (паводле некаторых звестак, да пяцідзесяці забітых і параненых[2]), некалькі дзясяткаў чалавек атрымалі раненні. Па абвінавачванні ў арганізацыі выбуху восем рабочых-анархістаў былі прысуджаны да павешання, траім з іх, калі галоўны сведка абвінавачвання прызнаўся ў тым, што агаварыў наогул усіх асуджаных, смерць замянілі прысудам да 15 гадоў катаргі (пазней было даказана, што сведка гаварыў праўду, калі прызнаўся ў абгаворы, і абвінавачванне ў гэтым злачынстве было лжывым, таму што, хоць бомбы выраблялі і да ўзброенага выступлення рыхтаваліся, але да боесутыкненняў 5 мая і смерцяў і раненняў у гэты дзень ніхто з асуджаных ніякага дачынення не меў).[3]. Адзін з пакараных смерцю — Альберт Парсанс — быў братам вядомага палкоўніка арміі Поўдня, памылкова названага Хасэ Марці генералам, сам у мінулым салдат арміі канфедэратаў, але парваў з расісцкімі забабонамі і ажаніўся з былой рабыняй індзейска-мексіканскага паходжання Люсі Парсанс[4].

Менавіта ў памяць пра пакараныя смерцю, па прапанове амерыканскіх рабочых, якія прызначылі сваю забастоўку на 1 мая 1890 года, Парыжскі кангрэс II Інтэрнацыянала (ліпень 1889) абвясціў 1 мая 1890 года Днём салідарнасці рабочых усяго свету, і прапанаваў адзначыць яго дэманстрацыямі з патрабаваннем 8-гадзіннага рабочага дня і іншымі сацыяльнымі патрабаваннямі. Як і ў Аўстраліі, поспех дэманстрацый прывёў да таго, што свята стала штогадовым[1][5].

Нацысты выкарыстоўвалі 1 мая дзеля прыцягнення людзей на працу ў Германію

Зноскі

  1. а б Роза Люксембург. Якое паходжанне 1 мая. Sprawa Robotnicza, 1894 http://propaganda-journal.net/5346.html Архівавана 3 снежня 2013.
  2. (англ.) Chicago Herald, 5 мая 1886, цытаваны ў Avrich. The Haymarket Tragedy. pp. pp. 209-210. {{cite book}}: |pages= мае залішні тэкст (даведка)
  3. Бессмертный К. С. История Дня Гнева (Первомая).
  4. Анархический журнал «Хлеб и Воля» ноябрь 1903 (№ 4)
  5. 1 мая — Праздник весны и труда. Справка