Пераварот у Румыніі (1944)
Пераварот 1944 года ў Румыніі (таксама Жнівеньскае паўстанне) адбыўся 23 жніўня 1944 года. Яно была арганізавана і праведзена румынскім каралём Міхаем I разам з апазіцыйнымі партыямі, якія выступалі супраць маршала Іона Антанеску.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]23 жніўня 1944 года Міхай аб’яднаўся з пра-саюзніцкімі апазіцыйнымі палітыкамі і ўзначаліў паспяховы пераварот пры падтрымцы арміі. Ён змог зрынуць Антанеску і прапанаваў Кілінгеру неканфрантацыйнае адступленне, але немцы паспрабавалі пераламаць сітуацыю ваеннымі нападамі.
Падчас сустрэчы з Антанеску і іншымі высокапастаўленымі асобамі, кароль прасіў выйсці з вайны і падпісаць перамір’е з саюзнікамі і Саветамі. Антанеску адмовіўся, што выклікала пераварот. Прэм’ер-міністр быў арыштаваны, і кароль абвясціў па радыё аб перамір’і з саюзнікамі і Савецкім Саюзам[1].
Румынскія сілы атрымалі загад абараняць краіну ад нападаў Германіі і перайсці на бок саюзнікаў.
Новым прэм’ер-міністрам і фактычным кіраўніком краіны стаў Канстанцін Сэнэтэску.
Перайшоўшы на бок Антыгітлераўскай кааліцыі, Румынія аб’явіла вайну Венгрыі і Германіі.
У выніку гэтага савецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю краіны, што прывяло да ўсталявання прасавецкага рэжыму ў Румыніі.
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]Венгерска-амерыканскі гісторык Джон Лукач ацаніў пераварот так: «У жніўні 1944 года румыны здзейснілі самы паспяховы дзяржаўны пераварот падчас Другой сусветнай вайны. З цэлай нямецкай арміяй пасярод іх, яны развярнуліся на працягу дваццаці чатырох гадзін і абвясцілі аб саюзе з Савецкім Саюзам, Англіяй і ЗША.»[2]
Кіраўнікі Румыніі |
---|
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Knowledgia. Why did Romania switch sides in WW2 (24 лістапада 2019). Праверана 30 снежня 2024.
- ↑ John Lukacs. Destinations Past: Traveling Through History with John Lukacs. — University of Missouri Press, 1994. — 242 с. — ISBN 978-0-8262-0956-6.