Паўлегендарны кароль Швецыі
Паўлегендарныя каралі Швецыі (шведск.: Svenska sagokungar) — паслядоўнасць шведскіх каралёў да Эрыка Пераможца, пра якіх вядома з такіх крыніц, як ісландскія сагі, «Беавульф», сачыненні Рымберта, Адама Брэменскага і Саксона Граматыка. Іх рэальнае існаванне ставіцца пад сумнеў, бо звесткі пра іх атрыманы з няпэўных крыніц. Па-шведску іх называюць sagokungar, што можна перавесці як «казачныя каралі» ці «каралі з саг». Амаль усіх паўлегендарных каралёў крыніцы адносяць да дынастыі Інглінгаў/Скілфінгаў ці па прамой лініі, ці праз Рагнара Лодбрака, і дынастыі Ск'ёльдунгаў.
Дынастыя Інглінгаў/Скілфінгаў
[правіць | правіць зыходнік]Каралі, якія належаць да старажытнай дынастыі, згаданай як у ісландскіх сагах, так і ў «Беавульфе». Манархі, якія былі іх папярэднікамі, носяць міфічны характар і прыведзены ў спісе міфічных каралёў Швецыі. Апроч нахваных, каралі дынастыі згаданы і ў іншых, больш надзейных крыніцах[1].
- Эгіль (канец V ст. — каля 515)
- Отар (каля 515—530)
- Адыльс (каля 530—575)
- Эйстэйн (каля 575—600)
- Сёльвэ (пачатак VI ст.)
- Інгвар Высокі (канец VI ст.)
- Анунд Дарога (пачатак VII ст., да 640)
- Інг'яльд Каварны (каля 640—655)
Дынастыя Ск'ёльдунгаў
[правіць | правіць зыходнік]Дынастыя Ск'ёльдунгаў змяніла Інглінгаў у VII ст., хоць прадстаўнікі дынастыі час ад часу станавіліся каралямі Швецыі і ў папярэднія гады. Згадкі пра яе захаваліся ў легендах пра Харальда Баязуба і Рагнара Лодбрака. Б’ёрн Жалезнабокі лічыцца заснавальнікам наступнай дынастыі. Паводле сцвярджэння Саксона Граматыка, Сігурд Рынг належаў да Інглінгаў і быў сынам Інг'яльда Каварнага. Аднак у сагах яго бацькам паказаны Рандвер, конунг Гардарыкі, або Вальдар, намеснік Даніі, або Хрорык Кідальнік Кольцаў, кароль Даніі і Зеландыі.
- Алі Моцны (IV—V стст.)
- Івар Шырокія Абдымкі (каля 655—695)
- Харальд Баязуб (каля 705—750)
- Сігурд Рынг (каля 750 — каля 770)
- Рагнар Лодбрак (каля 770—785)
- Ёстэн Жорсткі (каля 785)
Дынастыя Мунсё
[правіць | правіць зыходнік]Паміж крыніцамі няма поўнай згоды, прычына якой — магчымасць адначасовага кіравання некалькіх каралёў, бо Швецыя ў той час была выбарнай манархіяй. Найбольш лагічнае тлумачэнне складаецца ў тым, што каралі кіравалі сумесна, напрыклад, два браты маглі быць выбраны разам. Асабліва адзначаюцца выпадкі, калі вялася грамадзянская вайна (Б’ёрн з Хогі, Анунд Упсальскі) або праблемы пераемнасці (Эрык Пераможны, Олаф II Б’ёрнсан, Сцюрб'ёрн Моцны).
- Б’ёрн Жалезнабокі (каля 785—800)
- Эрык Б’ёрнсан (канец VIII — пачатак IX стст.)
- Эрык Рэфілсан (пачатак IX ст.)
- Б’ёрн з Хогі і Анунд Упсальскі (каля 829—840)
- Олаф (сярэдзіна XI ст.)
- Эрык Анундсан (сярэдзіна IX ст., да 882)
- Эрык Ветрагон (сярэдзіна IX ст.), магчыма, ён жа Эрык Анундсан
- Рынг Эрыксан, (каля 932—935)
- Эрык Рынгсан (каля 940—950)
- Эмунд Эрыксан (сярэдзіна X ст., да 970)
- Б'ёрн Эрыксан (каля 920—970)
- Олаф II Б’ёрнсан і Эрык Пераможны (каля 970—975)
Зноскі
- ↑ Імёны паводле Каралі Швецыі