Перайсці да зместу

Туркестанская вобласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Туркестанская вобласць
каз.: Түркістан облысы
Герб
Герб
Краіна  Казахстан
Уваходзіць у Паўднёвы Казахстан
Адміністрацыйны цэнтр
  • Туркестан[d]
Дата ўтварэння 10 сакавіка 1932
Кіраўнік Zhanseit Tuymenbayev[d] і Q18238547?[1]
Насельніцтва (2018)
2 000 000 (2-е месца)
Шчыльнасць 23 чал./км² (1-е месца)
Плошча 117,25 тыс.
Туркестанская вобласць на карце
Часавы пояс UTC 6 і Азія/Алматы[d][2]
Код ISO 3166-2 KZ-61
Тэлефонны код 725
Паштовыя індэксы 160000
Код аўтам. нумароў X
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Туркестанская вобласць — вобласць у Казахстане.

Вобласць была ўтворана 10 сакавіка 1932 як Паўднёва-Казахстанская вобласць з цэнтрам у горадзе Шымкент (Чымкент). З 3 мая 1962 па 6 ліпеня 1992 вобласць называлася Чымкенцкай. У 1992 вобласці вярнулі ранейшую назву — Паўднёва-Казахстанская. У 2018 годзе Шымкент быў выдзелены з вобласці і атрымаў статус горада рэспубліканскага значэння, цэнтр вобласці пераведзены ў Туркестан, вобласць перайменавана ў Туркестанскую.

Плошча вобласці складае 117,25 тыс.км² або 4,3 % тэрыторыі рэспублікі. Адлегласць паміж самымі паўночнымі і паўднёвымі ўчасткамі па прамой складае 600 км.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

У адміністрацыйна-тэрытарыяльную структуру вобласці ўваходзяць 3 гарады абласнога падпарадкавання: Арыс, Кентау, Туркестан і 11 сельскіх раёнаў.

Раён раённы цэнтр насельніцтва (2008) плошча
Байдыбекскі раён Сяло Шаян 51700 чалавек 7200 км²
Казыгурцкі раён Сяло Казыгурт 95500 чалавек 4100 км²
Мактааральскі раён Горад Жатысай 28500 чалавек 1800 км²
Ардабасінскі раён Сяло Цемірланаўка 88400 чалавек 2726000 км²
Атрарскі раён Сяло Шаульдэр 54700 чалавек 18100 км²
Сайрамскі раён Сяло Аксукент 21500 чалавек 17000 км²
Сарыягашскі раён Горад Сарыягаш 25300 чалавек
Сузакскі раён Сяло Шалакарган 50100 чалавек 41000 км²
Талебійскі раён Горад Ленгер 21000 чалавек 3150 км²
Цюлькубаскі раён Сяло Турар Рыскулаў 88200 чалавек 2300 км²
Шардар’інскі раён Горад Шардара 70000 чалавек 13000 км²

Туркестанская вобласць размешчана на поўдні Казахстана, у межах усходняй часткі Туранскай нізіны і заходніх прадгор’яў Цянь-Шаню. Большая частка тэрыторыі раўнінная, з бугрыста-градавымі пяскамі Кызылкуму, стэпам Шардара (на паўднёвым захадзе, па левабярэжжы Сырдар’і) і Муюнкуму (на поўначы, па левабярэжжы Чу).

Паўночная частка занята пустыняй Бетпак-Дала, на крайнім поўдні — Галодны Стэп (Мырзашоль). Сярэднюю частку вобласці займае хрыбет Каратау (гара Бессаз — 2176 м), на паўднёвым усходзе — заходняя ўскраіна Таласкага Аталау, хрыбты Каржантау (вышыня да 2824 м) і Угамскі (найвышэйшая кропка — Сайрамскі пік — 4238 м).

Найбольш буйныя рэкі — Сырдар’я (з прытокамі Келес, Курукелес, Арысь, Бугунь і інші) перасякае тэрыторыю вобласці з поўдня на паўночна-захад, і рака Чу (ніжняе цячэнне), якая цячэ на поўначы і губляецца ў пясках Муюнкум.

Вобласць размешчана ў зоне рэзка кантынентальнага клімату. Урадлівыя глебы, мноства сонечнага святла, шырокія пашы ствараюць вялікія магчымасці для развіцця ў гэтым раёне разнастайных галін сельскай гаспадаркі, у першую чаргу паліўнога земляробства і пашавай авечкагадоўлі. Высокія ўраджаі даюць пасевы бавоўніку, рысу, а таксама сады і вінаграднікі.

Радовішчы карысных выкапняў

[правіць | правіць зыходнік]

У вобласці маюцца радовішчы поліметалічных руд (паўднёва-заходні схіл хрыбта Каратау ў раёне горада Кентау, Ачысайскае, Байжансайскае, Міргалімсайское радовішчы і інш.)

Вялікую прамысловую цікавасць уяўляюць радовішчы жалезных руд Каратаўскага хрыбта. У вобласці маюцца мінеральна-сыравінныя рэсурсы для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў (вапняк, гіпс, кварцавыя пяскі, вогнеўстойлівыя керамічныя і бентанітавыя гліны, мінеральныя фарбы, вырабныя камяні).

Насельніцтва Паўднёвага Казахстана, нягледзячы на відавочную колькасную перавагу казахаў (якая значна ўзмацнілася з пачатку 1990-х і ў цяперашні час доля казахаў у насельніцтве складае каля 72 %), адрозніваецца значнай этнамоўнай разнастайнасцю. У насельніцтве вобласці традыцыйна шырока (каля 18 % усяго насельніцтва) прадстаўлены ўзбекі, якія складаюць значную частку насельніцтва некаторых гарадоў і раёнаў вобласці (Сайрам, Туркестан, Сарыагаш, Шымкент), жывуць рускія (у асноўным у горадзе Шымкент, хоць іх доля значна скарацілася за апошнія 20 гадоў з больш чым 23 % у 1980 г. да каля 6 % у цяперашні час), пражываюць таксама татары, таджыкі, карэйцы, курды. Распаўсюджаныя казахская, руская (ў тым ліку як сродак міжнацыянальных зносінаў) і ўзбекская мовы.

  1. https://inbusiness.kz/ru/news/darhan-satybaldy-smenil-umirzaka-shukeeva-na-postu-akima-turkestanskoj-oblasti
  2. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia