Патэнт
Патэнт (лац.: patens — адкрыты) — пасведчанне аб прызнанні заяўленага прадмета вынаходствам, перавазе вынаходства, аўтарстве і выключным праве на вынаходства. Выдаецца ўпаўнаважанай дзяржаўнай установай. У Беларусі выдаецца аўтару і яго правапераемнікам на 20 гадоў[1].
Міжнароднае рэгуляванне ажыццяўляюць Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці, якая выконвае, у тым ліку, адпаведныя функцыі пры ААН, Аб'яднаныя міжнародныя бюро па ахове інтэлектуальнай уласнасці і іншыя. У Сусветнай гандлёвай арганізацыі гэтыя адносіны рэгулююцца, у тым ліку, «Пагадненнем па гандлёвых аспектах правоў інтэлектуальнай уласнасці».
Пад вынаходствам разумеецца тэхнічнае рашэнне ў любой вобласці, якое адносіцца да прадукту (у прыватнасці, прылады, рэчыва), спосабу (працэсу ажыццяўлення дзеянняў над матэрыяльным аб'ектам з дапамогай матэрыяльных сродкаў) або ўжывання (у прыватнасці, ужыванне ўжо вядомага прадукту ці працэсу па новым прызначэнні).
Прававая ахова, якую падае патэнт, абараняе рашэнне, а не задачу. Напрыклад, Джэймс Уат, каб вырашыць задачу пераўтварэння зваротна-паступальнага руху ў вярчальны і абысці патэнт на крывашыпна-шатуновы механізм, ужыў у сваёй першай мадэлі паравой машыны, замест крывашыпа, планетарную перадачу.
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]На пачатак 2011 г. дзейнічала 3,8 тыс. патэнтаў на вынаходствы ад імя беларускіх праваўладальнікаў (звыш 4 на 10 000 жыхароў), 2,5 тыс. — на карысныя мадэлі (каля 3 на 10 000 жых.), 591 патэнт — на прамысловыя ўзоры (звыш 6 на 100 000 жых.)[2].
Зноскі
- ↑ Патэнт // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12. — С. 186. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.
- ↑ Іна Арэхава. Фінансаванне навукі вырасла ў 2,7 раза // Звязда : газета. — 29 студзеня 2011. — № 18 (26882). — С. 5. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Патэнт
- Заява аб выдачы патэнта Рэспублікі Беларусь на вынаходства (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2013. Праверана 13 студзеня 2017.