Перайсці да зместу

Партал:Астраномія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
правіць 

Астраномія

Вітаем Вас на партале Беларускай Вікіпедыі, прысвечаным Астраноміі. Астраномія — навука аб фізічнай будове, руху, паходжанні і развіцці нябесных целаў, іх сістэм і Сусвету як цэлага.

Аб’екты астраноміі вельмі разнастайныя, і спіс іх няспынна расце. Традыцыйнымі аб’ектамі з’яўляюцца Сонца, зоркі, планеты і іх спадарожнікі, метэорныя целы, туманнасці, зорныя скопішчы, зорныя сістэмы і Сусвет наогул. З рухам навукі наперад з’явіліся новыя аб’екты — пульсары, квазары, касмічныя прамяні, мікрахвалевае фонавае (рэліктавае) выпрамяненне, тэарэтычна прадказаныя чорныя дзіркі і гравітацыйныя хвалі.

На гэтым партале Вы зможаце даведацца больш пра гэтую навуку і тое, што з ёй звязана.

правіць 

Выдатны артыкул

Планета Зямля
Планета Зямля

Зямля — трэцяя ад Сонца планета, пятая па памеры сярод усіх планет Сонечнай сістэмы. Яна з’яўляецца таксама найбуйнейшай па дыяметры, масе і шчыльнасці сярод планет зямной групы.

Навуковыя дадзеныя паказваюць, што Зямля ўтварылася з сонечнай туманнасці каля 4,54 мільярдаў гадоў назад і неўзабаве пасля гэтага набыла свой адзіны натуральны спадарожнік — Месяц. Меркавана жыццё з’явілася на Зямлі прыкладна 3,9 млрд гадоў назад. З тых часоў біясфера Зямлі значна змяніла атмасферу і іншыя абіятычныя фактары, абумовіўшы колькасны рост аэробных арганізмаў, а таксама фарміраванне азонавага слоя, які разам з магнітным полем Зямлі аслабляе шкодную для жыцця сонечную радыяцыю (далей…).

правіць 

Выдатны спіс

Спіс аб'ектаў Месье
Спіс аб'ектаў Месье
Спіс аб’ектаў Месье
правіць 

Выбраная выява


Карлікавая планета Плутон, здымак касмічнага апарата New Horizons.

правіць 

Хочаце дапамагчы?


правіць 

Добры артыкул

Венера
Венера

Венера — другая ўнутраная планета Сонечнай сістэмы з перыядам абароту 224,7 зямных сутак. Названая імем Венеры, багіні кахання з рымскага пантэона. Гэта адзіная з васьмі асноўных планет Сонечнай сістэмы, якая атрымала назву ў гонар жаночага боства.

Венера — трэці паводле яркасці аб’ект на небе Зямлі пасля Сонца і Месяца і дасягае бачнай зорнай велічыні −4,6. Паколькі Венера бліжэйшая да Сонца, чым Зямля, яна ніколі не аддаляецца ад Сонца больш чым на 47,8° (для зямнога назіральніка). Лепш за ўсё яна відаць незадоўга да ўзыходу або праз пэўны час пасля заходу Сонца, што дало падставу называць яе таксама Вячэрняя зорка ці Ранішняя зорка (далей…).

правіць 

Ці ведаеце, што...

правіць 

Навігацыя

Сонечная сістэма:


Астранамічныя аб'екты і тэорыі:

Астрафізіка:

Постаці:

Тэлескопы:

Арганізацыі і ўстановы:

Раздзелы астраноміі:

Касмічныя праграмы:

Касмічныя апараты::

Літаратура::