Перайсці да зместу

Парламенцкія выбары ў Германіі (2002)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
< 1998  Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990)  2005 >
Парламенцкія выбары ў Германіі (2002)
22 верасня 2002
Яўка: 79,1%3,1%
Кандыдат: Герхард Шродэр Эдмунд Штойбер Ёшка Фішэр
Партыя: «СДПГ» «ХДС/ХСС» «Зялёныя»
Глава партыі з: 20 красавіка 1998 11 студзеня 2002
Выбарчая акруга главы: Ніжняя Саксонія Рэйнланд-Пфальц Гесэн
Мінулая колькасць месцаў: 298 245 47
Месцаў атрымана: 251 (47) 248 (3) 55 (8)
Галасоў: 18 488 668
(38,5%)
18 482 641
(38,5%)
4 110 355
(8,6%)
Змена долі галасоў: 2,4% 3,3% 1,9%
Кандыдат: Гіда Вестэрвэле Габрыэла Цымер
Партыя: «СвДП» «ПДС»
Глава партыі з: 4 мая 2001 14 кастрычніка 2000
Выбарчая акруга главы: Паўночны Рэйн-Вестфалія Берлін
Мінулая колькасць месцаў: 43 36
Месцаў атрымана: 47 (4) 2 (34)
Галасоў: 3 538 815
(7,4%)
1 916 702
(4,0%)
Змена долі галасоў: 1,1% 1,1%

Выбары ў бундэстаг 2002 года — 15-я дэмакратычныя выбары ў Германія, якія адбыліся 22 верасня 2002 года. Па выніках выбараў працягнула сваё існаванне «чырвона-зяленая» кааліцыя СДПГ і «Зялёных». Канцлерам застаўся лідар СДПГ Герхард Шродэр, а міністрам замежных спраў і віцэ-канцлерам лідар «Зялёных» Ёшка Фішэр. Галоўным канкурэнтам Шродэра на выбарах выступіў прадстаўляўшы альянс ХДС-ХСС старшыня Хрысціянска-сацыяльнага саюза Эдмунд Штойбэр, якому ўдалося скараціць сваё адставанне ад СДПГ і іх саюзнікаў, «зялёных».

«Чырвона-зялёная» кааліцыя атрымала на выбарах 22 592 874 галасы (47,1 %) супраць 22 013 162 (45,9%) у іх апанентаў ХДС / ХСС і СвДП. Партыя дэмакратычнага сацыялізму не здолела пераадолець 5% бар’ер і правяла толькі двух сваіх кандыдатаў, абраных па аднамандатных акругах. НДПГ атрымала 0,45% галасоў, Рэспубліканцы 0,6 %.

Асноўным пытаннем, узнятым падчас перадвыбарнай кампаніі, былі эканамічныя пераўтварэнні «чырвона-зялёнай» кааліцыі. Важнай тэмай стала рыхтуючаяся вайна ў Іраку, непапулярная сярод насельніцтва. На выніках выбараў адбілася таксама асабістая папулярнасць Герхарда Шродэра.

Пачынаючы з гэтых выбараў у Германіі стала выкарыстоўвацца сістэма інфармацыі выбаршчыкаў Вал-о-мат.

Вынікі выбараў

[правіць | правіць зыходнік]

Замест ранейшых 669 дэпутатаў на выбарах 2002 года было абрана 603.

Склад Бундэстага 2002 года
Склад Бундэстага 2002 года
Партыя Лідар Галасоў % Месцаў Δ
СДПГ Герхард Шродэр 18 484 560 38,5 % 251 47
ХДС 14 164 183 29,5 % 190 8
ХСС Эдмунд Штойбер 4 311 513 9,0 % 58 11
«Зялёныя» Ёшка Фішэр 4 108 314 8,6 % 55 8
СвДП Гіда Вестэрвэле 3 537 466 7,4 % 47 4
ПДС Габрыэла Цымер 1 915 797 4,0 % 2 34
Іншыя 1 458 471 3,0 % 0 0