Перайсці да зместу

Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Папскі Грыгарыянскі Універсітэт
(PUG, Gregoriana)
Pontificia Universitas Gregoriana, Universitas Gregoriana Societatis Jesu
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Pontificia Universitas Gregoriana, Universitas Gregoriana Societatis Jesu
Дэвіз Religioni et Bonis Artibus
Заснаваны 1551
Тып Папскі
Рэктар Джанфранка Гірланда, езуіт
Рэктар Mark Andrew Lewis[d][1]
Студэнты 2 754[2]
Краіна
Размяшчэнне Рым, Італія
Сайт unigre.it
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папскі Грыгарыянскі Універсітэт (лац.: Pontificia Universitas Gregoriana, Universitas Gregoriana Societatis Jesu) — адна са старэйшых рымска-каталіцкіх навучальных устаноў, размешчаная ў Ватыкане. Кіруе Папскім Грыгарыянскім універсітэтам ордэн езуітаў. За дзейнасць універсітэта адказваюць перад рымскай курыяй генерал ордэна езуітаў і прызначаны папам кардынал-пратэктар. Рыхтуе кадры для цэнтральных і перыферыйных царкоўных устаноў.

Заснаваны ў 1551 Ігнаціям Лаёлай і Францыскам Борджа і названы напачатку Scuola di grammatica, d’umanita e dottrina cristiniana («Школа граматыкі, гуманітарных навук і хрысціянскага вучэння»); быў вядомы таксама як Collegium Romanum (Рымскі калегіум). Папам Юліем III пераўтвораны ва ўніверсітэт. Атрымаў падтрымку ад папы Грыгорыя XIII, які ў 1682 годзе выдзеліў яму значную суму з папскай казны і перадаў шэраг будынкаў. У 1926 годзе у склад ўніверсітэта уключаны Вышэйшы інстытут рэлігійнай культуры, у 1928 годзе — Папскі інстытут усходніх даследаванняў (заснаваны ў 1917), у 1955 годзе — Папскі біблейскі інстытут (заснаваны ў 1909).

Грыгарыянскі ўніверсітэт мае факультэты багаслоўя, філасофіі, кананічнага права, гісторыі Цэрквы, місіялогіі, грамадскіх навук; пры ўніверсітэце існуюць інстытуты духоўнага жыцця, псіхалогіі, рэлігійных даследаванняў, астранамічная абсерваторыя, а таксама Вышэйшая школа лацінскай мовы і літаратуры.

Выпускнікі ўніверсітэта

[правіць | правіць зыходнік]

Сярод выпускнікоў Грыгарыянскага ўніверсітэта — 20 святых, 29 блажэнных і 14 Рымскіх Пап.

Папы, якія скончылі Грыгарыянскі ўніверсітэт:

У Грыгарыянскім універсітэце выкладалі Роберт Белармін, Франсіска Суарес, Габрыэль Васкес і іншыя выбітныя каталіцкія багасловы. Выпускнікамі Грыгарыянскага ўніверсітэта з’яўляюцца шматлікія кардыналы і біскупы.

У Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў розны час вучыліся беларускія святары К. Маскалік, А. Надсан, А. Неманцэвіч, Т. Падзява, Я. Рэшаць, Ч. Сіповіч, У. Тарасевіч, Ф. Чарняўскі інш.

У наш час у Грыгарыянскім універсітэце працуюць каля 300 выкладчыкаў і вучацца больш 2,5 тысяч студэнтаў.

  1. https://www.catholicnewsagency.com/news/251540/father-mark-lewis-named-rector-of-pontifical-gregorian-university-in-rome
  2. https://www.unigre.it/pug_assets/it/assets/File/Gregoriana_ENG_54_01_36_web.pdf Праверана 10 лістапада 2019.