Панцырныя баяры
Панцырныя баяры (таксама блізкія да іх панцырныя слугі) — групы феадальна залежных людзей у Вялікім княстве Літоўскім да XVI ст., неслі ваенную службу, жылі ў велікакняжацкіх і прыватных уладаннях.
Панцырныя баяры былі абавязаныя несці службу на кані і ў цяжкім («панцырным») ўзбраенні. Паходзілі з збяднелых баяраў, сялян і часам з вызваленых нявольнікаў. Гаспадаркі панцырных баяраў вызваляліся ад падаткаў і феадальных павіннасцяў. Зраўнаныя ў правах з імі былі путныя баяры, якія неслі падарожную службу — ганцоў, аховы дарог і г.д.
У 1528 годзе абедзве групы фармальна скасаваны — частка з іх пераведзена ў шляхцкі стан, іншыя ў сялян. Але яшчэ да канца XVI ст. абедзве катэгорыі існавалі. У канцы XVI ст. на ўсходніх украінскіх землях частка іх перайшла да рэестравых казакоў.
У сярэдзіне XIX ст. так сябе называлі сяляне, пераважна жыхары Невельскага і Себежскага паветаў Віцебскай губерні, якія перасяляліся ў Сібір.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Похилевич Д. Л. Крестьяне-слуги в Великом княжестве Литовском в XVII—XVIII вв. // Средние века. — Вып. 21. — М., 1962. (руск.)
- Гайдай Л. Історія України в особах, термінах, назвах і поняттях. — Луцьк: Вежа, 2000. (укр.)
- Довідник з історії України. За ред. І.Підкови та Р.Шуста.- К.: Генеза, 1993. Архівавана 10 красавіка 2009. (укр.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Каштанов С. М. Панцирные бояре // Большая советская энциклопедия. (руск.)
- Довідник з історії України. За ред. І.Підкови та Р.Шуста.- К.: Генеза, 1993. Архівавана 10 красавіка 2009. (укр.)