Палеалітычная Венера
Палеалітычная Венера — першабытныя статуэткі жанчын, якія рабілі першабытныя людзі. Назва ўжываецца для абазначэння фігурак аголеных жанчын з вельмі поўнымі формамі, звязаныя з культам урадлівасці і родам з часоў позняга палеаліту. Распаўсюджаны на тэрыторыях ад Пірэнеяў да Урала[1].
Тыпы венер
[правіць | правіць зыходнік]- Венера Брасемпуйская
- Венера Вястоніцкая
- Венера Вілендорфская
- Венера з Берэхат-Рама
- Венера з Тан-Тана
- Венера з Холе-Фельс
- Венера Лосельская
- Венера з Мараван над Вагам
- Венера Леспюгская
Гісторыя даследавання
[правіць | правіць зыходнік]Першыя археалагічныя знаходкі венер датаваны 1864 годам. Яны былі знойдзеныя маркізам дэ Вібрэ ў Лажэры-Бас, у паўднёва-заходняй Францыі. У 1894 годзе Эдуард П'ет у пячорным жыллі на тэрыторыі французскага гарадка Брасемпуі знайшоў яшчэ адну фігурку такога тыпу і назваў яе «Венерай Брасемпуйскай». Вядомая «Венера Вілендорфская» была знойдзена ў 1908 годзе ў пакладах лёсу ў даліне аўстрыйскага Дуная.
У 2008 годзе археолагі з Цюбінгенскага ўніверсітэта выявілі шэсць фрагментаў 6-сантыметровай фігуркі ў пячоры Холе-Фельс, што ў Германіі. Адсюль і назва чарговай венеры – «Венера з Холе-Фельсу». Высечана з біўня маманта, датуецца 35 тысячагоддзем да н. э. і лічыцца самай старажытнай венерай.
«Венера з Тан-Тана» датуецца 300-500 тыс. гадоў да н. э., аднак гэта дасюль не даказана.
Навукоўцы ХХ стагоддзя, якія займаліся вывучэннем гэтых статуэтак, лічылі іх ідэаламі прыгажосці тагачаснага грамадства, таму і ахрысцілі гэтыя фігуркі ў гонар рымскай багіні прыгажосці Венеры.
Ідэйныя асновы
[правіць | правіць зыходнік]Падобныя помнікі дробнай пластыкі знойдзены ў многіх рэгіёнах свету. Наогул у культурах распаўсюджаны матыў аголенай жанчыны — невялікія статуэткі, пераважна выразаныя з мамантавая косткі, распаўсюджаны на прасторах Еўропы і Азіі да Забайкалля.
Знешні выгляд
[правіць | правіць зыходнік]Адным з відаў мастацтва позняга палеяліту з'яўляюцца скульптурныя выявы малых формаў. У асноўным гэта вобраз жанчыны (таксама сустракаюцца антрапаморфныя фігуры без прыкмет палоў, жывёлы, птушкі). Гэтыя скульптуры невялікія, ўсяго 5-12 см, выразаныя з косткі або каменя, сустракаюцца таксама з біўняў маманта, фігуркі аголенай жанчыны ў поўны рост са складзенымі на жываце рукамі.
Скульптар грэбуе іншымі часткамі цела, малюючы толькі чыста жаночы пачатак – грудзі, сцёгны, жывот. Сустракаюцца фігуркі з галавой, аднак без прамаляванага твару.
Сама ж скульптура выканана так, што ўтварае ромб. Калі ж вакол ромба апісаць акружнасць(з цэнтрам у тым жа ромбе), то ў акрэслены круг змяшчаюцца формы вялікіх грудзей, жывата і ніжніх ліній тулава. Гэта тыпова для «Вілендорфскай Венеры» (Аўстрыя), «Венера з Леспюг» (Францыя), і «Венера з Касценак» (на Доне, Расія). Датуюцца гэтыя знаходкі каля 20 тыс. гадоў да н. э.[2]
Вядомыя дзве групы такіх статуэтак: еўрапейская і сібірская. У еўрапейскай групе жанчына намалявана з ярка выяўленымі асаблівасцямі жаночага цела: грудзі, якія звісаюць, масіўныя сцёгны, выпуклы жывот. Сібірская група не мае такіх формаў. Фігуркі гэтай групы больш выцягнутыя, з завужаным сцёгнамі і плячыма.
Палеалітычныя венеры таксама прадстаўлены трыма тыпамі:
- класічныя — малююць жанчыну правільнага целаскладу;
- хударлявыя — малююць жанчыну з больш падоўжанымі прапорцыямі, з доўгімі нагамі і тулавам;
- пышныя — малююць жанчыну з вялікай грудзьмі, ярка выяўленымі сцёгнамі і аб'ёмным жыватом.[3]. Таксама вылучаюць чатыры буйныя цэнтры такога мастацтва: пірэнейска-дардонскі, дунайска-мараўскі, дзяснінска-данскі і ангарскі[3].
Знаходкі Венеры на тэрыторыі Украіны
[правіць | правіць зыходнік]Бачнае месца ў мастацтве позняга палеаліту ў кантэксце палеалітычных венер займае стаянка ў Мізіне. Фігуркі адтуль вылучаюцца сваім асаблівым арнаментам — менавіта ў Мізіне выяўленыя помнікі, упершыню дэкараваны арнаментам з выкарыстаннем меандра. Знойдзеныя жаночыя фігуркі ў Мізіне упрыгожаныя такім меандрам.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Міфологічні уявлення мисливців пізнього палеоліту на сучасних українських землях
- ↑ Пластика пізнього палеоліту на півдні Східної Європи
- ↑ а б Мартынов А. И. Археология: Учебник/А. И. Мартынов. — 5-е изд., перераб. — М.: Высш. шк., 2005. — 447 с.
Спасылка
[правіць | правіць зыходнік]- Крвавич Д. П., Овсійчук В. А., Черепанова С. О. 1.3. Пластика пізнього палеоліту на півдні Східної Європи / Українське мистецтво: Навч. посібн.: У 3 ч. /Передмова проф. В.Скотного. — Ч. І. — Львів: Світ, 2003. — 256 с. 16 вкл. Іл. ISBN 966-603-202-3; 966-603-203-1 (ч. І).