Дыяметр шапачкі складае 5—20 см, шапачка мае паўшаравідную, падушкаападобную форму, навобмацак аксаміцістая, матавая, зрэдку слізневая, з узростам можа рабіцца голай. Колер — каштанава-карычневы, цёмна-буры, цёмна-карычневы, чорна-буры, з магчымым аліўкавым або чырванаватым адценнем.
Мякіш жаўтаваты ці ярка-жоўты, на зломе хутка сінее або прымае зеленавата-сіні колер, у ножцы — чырванаватая або бураватая, без смаку і водару.
Ножка 5—15 см вышынёй і 1,5—4 см таўшчынёй, цыліндрычная або клубнепадобная, бочкападобная, пазней звычайна патоўшчаная знізу. Колер жоўта-чырвоны, з чырвонымі лускавінкамі ці кропкамі.
Утварае мікарызу з ліставымі і хвайвымі дрэвамі (бук, дуб, яліна, ельніца), аддае перавагу кіслым глебам, сустракаецца ў лясох і ў багністай мясцовасці, сярод імху.