Паган (востраў)
Паган | |
---|---|
англ. Pagan | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 47,23 км² |
Найвышэйшы пункт | 570 м |
Насельніцтва | 0 чал. (2010) |
Размяшчэнне | |
18°06′ пн. ш. 145°43′ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Марыянскія астравы |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пага́н (англ. Pagan) — востраў у складзе Марыянскіх астравоў. Частка тэрыторыі Паўночныя Марыянскія астравы. Плошча — 47,23 км². З 1981 г. незаселены.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Востраў быў населены каля 3 тыс. гадоў таму продкамі чамора. У XVI—XIX стст. належаў Іспаніі. У 1899—1914 гг. — Германіі. У 1914—1944 гг. кантраляваўся Японіяй. Японцамі на Пагане была пабудавана буйная ваенная база (каля 2500 чал.). У 1944 г. захоплены ЗША.
У 1981 г. з-за актыўнасці мясцовага вулкана насельніцтва (некалькі дзясяткаў чалавек) было эвакуіравана.
У 2011 г. Японія прапанавала стварыць на Пагане звалку для смецця, якое ўтварылася ў выніку цунамі 2011 г. Існуюць планы амерыканскага камандавання па размяшчэнню на востраве ваеннага палігона для выпрабавання балістычных ракет.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Паган — пяты па велічыні востраў Марыянскіх астравоў. Мае вулканічнае паходжанне, складзены двума стратавулканамі — паўночным і паўднёвым. Конус паўночнага вулкана Паган — найвышэйшы пункт вострава (570 м). Яго кальдэра дасягае 7 км у дыяметры. З XVII ст. ён застаецца актыўным. Асабліва моцнае вывяржэнне 1981 г. прымусіла ўлады эвакуіраваць насельніцтва. Лава разбурыла мясцовую авіяпаласу.
Значная частка вострава пакрыта попелам і іншымі прадуктамі вывяржэння. Але на паўднёвай частцы і на ўзбярэжжы захаваліся багатая расліннасць і жывёльны свет (пераважна птушкі, кажаны, крабы, а таксама здзічэлая свойская жывёла).