Паворына
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Паворына (руск.: Поворино) — горад (з 1954 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Паворынскага раёна Варонежскай вобласці. Насельніцтва 18,0 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1870 годзе.
Горад размешчаны на мяжы з Валгаградскай вобласцю, за 236 км ад Варонежа.
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці і чыгуначнага транспарту. Вузел чыгуначных ліній Гразі — Ілоўля і Рцішчава — Ліскі Паўднёва-ўсходняй чыгункі і аўтадарог.