Ота Гельстэд
Ота Гельстэд | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | дацк.: Einar Otto Gelsted Jeppesen[1] |
Дата нараджэння | 4 лістапада 1888[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 снежня 1968[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, аўтар, паэт-песеннік, літаратурны крытык, журналіст |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя |
Ота Гельстэд (дацк.: Otto Gelsted; сапр.: Эйнар Епесен, Jeppesen, 4 лістапада 1888, Мідэльфарт — 22 снежня 1968, Капенгаген) — дацкі паэт. Член Камуністычнай партыі Даніі (з 1929).
У юнацтве захапляўся філасофіяй і эстэтыкай левага экспрэсіянізму (трактат «Экспрэсіянізм», 1919). У 1920 выйшаў зборнік вершаў «Вечныя рэчы». У 1931 апублікаваў цыкл антынацысцкіх вершаў «Да святла». «Эмігранцкія вершы» (1945), напісаныя ў Швецыі падчас эміграцыі, поўныя нянавісці да гітлераўскіх акупантаў і захаплення барацьбітамі Супраціву. У зборніках «Гады свабоды» (1947), «Устань і запалі святло» (1948), «Песні дзён халоднай вайны» (1952), «Смерць у ваннай» (1955) і іншых Гельстэд перасцерагае супраць адраджэння нацызму. Аўтар зборніка артыкулаў «Добры дзень, жыццё» (1958), зборніка вершаў «Ніколі яшчэ дзень не быў так светлы» (1959). Зборнік «Вершы сонечнага берага» (1961) прысвечаны Грэцыі. Пераклаў на дацкую мову «Іліяду» і «Адысею».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Lene Nordin, Otto Gelsteds standpunkt : sammenhængen mellem filosofi og digtning i Otto Gelsteds forfatterskab indtil 1940, Museum Tusculanum, 1983. (Studier fra sprog- og oldtidsforskning / udgivet af Det Filologisk-Historiske Samfund, nr. 303). ISBN 87-88073-35-1.
- Нарадзіліся 4 лістапада
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў Даніі
- Памерлі 22 снежня
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Капенгагене
- Пахаваныя ў Даніі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Мідэльфарце
- Члены Камуністычнай партыі Даніі
- Камуністы Даніі
- Паэты Даніі
- Дацкамоўныя паэты
- Перакладчыкі на дацкую мову