Орт
Орт (ням.: Ort — чвэрць) — срэбная манета наміналам у ¼ (16 ст. — 17 ст.), 1/5 і 1/8 (18 ст.) талера. манета чаканілася напачатку на землях сучаснай Германіі (Брандэнбург, Прусія) і звалася ортсталерам, а потым распаўсюдзілася ў Даніі, Нарвегіі.
Рэч Паспалітая
[правіць | правіць зыходнік]У Рэчы Паспалітай першыя орты былі адчаканены ў 1608 годзе ў Гданьску на гарадскім манетным двары. Такім чынам Гданьск хацеў забяспечыць сябе якаснай валютай дзеля разлікаў з Еўропай. На аверсе — выява караля, на рэверсе — герб горада. Вага 6,80 грам, пасля змяншалася.
Дзяржаўная чаканка каронных ортаў пачалося толькі ў 1618 годзе ў Быдгашчы. На каронных ортах на аверсе выява караля, на рэверсе — дзяржаўны герб Рэчы Паспалітай. Пад час панавання Аўгуста III орт прыраўнялі да тымфа, пасля чаго той перастаў існаваць як асобны намінал. Апошні орт Рэчы Паспалітай быў адчаканены ў 1766 годзе.
У Вялікім Княстве Літоўскім орты адчаканіліся толькі адзін год — у 1664 годзе на манетным двары Вільні. На аверсе выява тагачаснага караля Яна Казіміра, на рэверсе — Пагоня і лічба 18 (18 грошаў).
Месцы чаканкі
[правіць | правіць зыходнік]Манетныя двары ВКЛ
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўныя каронныя манетныя двары
[правіць | правіць зыходнік]- Быдгашч — 1618—1625, 1628, 1650—1652, 1677—1680, 1684—1686.
- Усхоў — 1650—1655
- Кракаў — 1655—1659, 1663—1664, 1667—1668
- Львоў — 1656—1657, 1660
- Познань — 1651—1659
- Лейпцыг — 1698, 1704, 1752—1756