Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава | |||
---|---|---|---|
|
|||
Арыгінальная назва | польск.: Order Świętego Stanisława | ||
Дэвіз | Premiando incitat | ||
Краіна | |||
Тып | ордэн[d] | ||
Дата заснавання | 1765 | ||
Статус | {{{Статус}}} | ||
Старэйшая | ордэн Белага арла | ||
Малодшая | Virtuti Militari | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ордэн Святога Станіслава — цывільны ордэн у Рэчы Паспалітай, уведзены Станіславам Аўгустам у 1765 годзе. Існаваў да 1795 года Пасля адрачэння Станіслава Аўгуста пэўны час трактаваўся ім як яго прыватны. У 1815 годзе Аляксандр І захаваў ордэн у якасці ўзнагароды для ўраджэнцаў былой Рэчы Паспалітай.
У 1831 года ордэн быў уключаны ў Капітул расійскіх ордэнаў.
1765—1831
[правіць | правіць зыходнік]Ордэнскае свята адзначалася 8 мая.
Стужка ордэна была чырвона з белымі палоскамі па краях. Свецкія асобы насілі крыж на стужцы праз правае плячо з шытай зоркай на левым боку грудзей, духоўныя асобы — на шыі.
За перыяд з 1765 г. па 1831 г. ордэнам было ўзнагароджана 1762 (паводле іншых звестак — 1774) чалавекі.
Дэвіз ордэна «Узнагароджваючы, заахвочваю».
1831—1917
[правіць | правіць зыходнік]Уключаны ў Капітулу расійскіх ордэнаў — стаў малодшым па старшынству ў іерархіі дзяржаўных узнагарод. У 1839 г. быў падзелены на 3 ступені. Ордэнам узнагароджваліся цывільныя, ваенныя, а таксама прыватныя (дабрачыннасць) учынкі.
У 1917 года быў ліквідаваны дэкрэтам савецкага ўрада.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. 2 т. Мінск, 2006. ISBN 985-11-0314-4
- Norbert Wójtowicz: Praemiando Incitat. Order Świętego Stanisława, Warszawa 2007, ISBN 978-83-925702-0-2
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- С. Шишков, «Награды России. 1698—1917 гг.», т. 2 Архівавана 3 лютага 2009.