Нёіскі дагавор
Нёйіскі дагавор - мірны дагавор, заключаны паміж Балгарыяй, якая была пераможана ў Першай сусветнай вайне ў якасці ўдзельніка блока Цэнтральных дзяржаў, і супрацьстаяўшымі блоку краінамі Антанты. Дагавор быў падпісаны 27 лістапада 1919 года ў прыгарадзе Парыжа Нёі-сюр-Сен (фр.: Neuilly-sur-Seine).
Балгарыя страчвала частку тэрыторыі (звыш 11 тыс. км² ці 1/10 тэрыторыі краіны і 1/7 насельніцтва), якая перадавалася Грэцыі, Румыніі і Каралеўству Сербаў, Харватаў і Славенцаў. Згодна з дагаворам:
- да Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў адыходзілі Заходнія ўскраіны і частка Македоніі, якая ўваходзіла раней у склад Балгарыі;
- Заходняя Фракія на поўдні абвяшчалася юрысдыкцыяй «галоўных саюзных дзяржаў», але неўзабаве была перададзена Грэцыі, што пазбавіла Балгарыю стратэгічнага выхада да Эгейскага мора;
- Дабруджа была замацавана за Румыніяй.
Сума накладзенай на краіну кантрыбуцыі склала 2,25 млрд франкаў золатам (407 млн дол. ці 1/4 нацыянальнага здабытку), якія Балгарыя павінна была выплаціць на працягу 37 гадоў.
Колькасць сухапутных узброеных сіл абмежавана да 33 000, у тым ліку 20 000 - армія, 10 000 - жандармерыя, 3 000 - пагранічнікаў. Прызыўная служба была адменена. Ваенна-марскі флот Балгарыі скарачаўся да 10 караблёў; таксама Балгарыі было забаронена мець любыя віды цяжкага ўзбраення.
Тэрыторыі, аднятыя ў Балгарыі згодна з Нёйіскім дагаворам
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржавы-набывацелі | Плошча | Насельніцтва |
---|---|---|
Грэцыя | 6500 км² | 300 тыс. |
Югаславія | 2500 км² | 100 тыс. |
Усяго | 9500 км² | 400 тыс |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Горохов В. Н. История Международных отношений. 1918-1939. - М.: 2004.
- Киган Джон. Первая мировая война. — М.: АСТ, 2004. — 576 с. — 4 000 экз. — ISBN 5-170-12437-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тэкст дагавора (англ.)(недаступная спасылка)
- Міжнародныя дагаворы Першай сусветнай вайны
- Мірныя дагаворы XX стагоддзя
- Міжнародныя дагаворы Балгарыі
- Міжнародныя дагаворы Вялікабрытаніі
- Міжнародныя дагаворы Грэцыі
- Міжнародныя дагаворы Італіі
- Міжнародныя дагаворы Кітайскай Рэспублікі
- Міжнародныя дагаворы Кубы
- Міжнародныя дагаворы Польшчы
- Міжнародныя дагаворы Партугаліі
- Міжнародныя дагаворы Румыніі
- Міжнародныя дагаворы Тайланда
- Дагаворы Францыі перыяду Трэцяй рэспублікі
- Міжнародныя дагаворы ЗША
- Міжнародныя дагаворы Югаславіі
- Міжнародныя дагаворы Японіі
- Лістапад 1919 года
- Падзеі 27 лістапада