Нямецкая кансерватыўная партыя
Нямецкая кансерватыўная партыя | |
---|---|
Deutschkonservative Partei | |
Дата заснавання | 7 чэрвеня 1876 |
Дата роспуску | лістапад 1918 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | традыцыяналізм, кансерватызм, манархізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нямецкая кансерватыўная партыя (ням.: Deutschkonservative Partei, DKP) — правая палітычная партыя, якая існавала ў Германскай імперыі ў 1876—1918 гг.
Узнікненне
[правіць | правіць зыходнік]Партыя была ўтворана 7 чэрвеня 1876 года з вельмі розных кансерватыўна настроеных груп. Яна прызнала Канстытуцыю Германскай імперыі і выступала за захаванне манархічных паўнамоцтваў, умацаванне рэлігіі, супраць цэнтралізму і парламентарызму, а таксама за барацьбу з сацыял-дэмакратыяй. Нямецкая кансерватыўная партыя стала правапераемнікам старой прускай Кансерватыўнай партыі, але ў адрозненне ад яе атрымала ўплыў і за межамі Прусіі, у некаторых іншых дзяржавах Германскай імперыі. Першым старшынёй партыі стаў дэпутат рэйхстага Ота фон Хельдорф. Праграма партыі была падрабязна абмеркавана з Бісмаркам. Галоўным друкаваным органам партыі была «Новая пруская газета» («Neue Preussische Zeitung»), больш вядомая як «Крыжовая газета» («Kreuzzeitung») з-за малюнка Жалезнага крыжа ў назве.
Нямецкая кансерватыўная партыя была распушчаная пасля падзення манархіі і рэвалюцыі 1918 года, большасць яе членаў прыняла ўдзел у стварэнні Нямецкай нацыянальнай народнай партыі (ням.: Deutschnationale Volkspartei, DNVP).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Водовозов В. В. Консервативная партия // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.