Няманя Маціч
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мянушкі | Звер | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
1 жніўня 1988[1][2] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Сербія | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 194 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Ліён | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 31 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Няманя Маціч (сербск.: Немања Матић; нар. 1 жніўня 1988, Шабац, СФРЮ) — сербскі футбаліст, паўабаронца французскага клуба «Алімпік» з Ліёна і былы ігрок нацыянальнай зборнай Сербіі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўзросце 18 гадоў дэбютаваў у клубе «Калубара». У 2007 годзе перайшоў у славацкі клуб «Кошыцы». У славацкім чэмпіянаце правёў 64 матчы, забіўшы ў іх 4 мячы. Там жа ігрок атрымаў славацкае грамадзянства. У 2009 годзе ў складзе «Кошыцаў» стаў уладальнікам Кубка Славакіі, у фінале абыграўшы «Артмедыю» з лікам 3:1. 18 жніўня 2009 года перайшоў у склад «Чэлсі» за 1,5 млн еўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з англійскім клубам, аднак у аснове лонданскага клуба практычна не выступаў.
У жніўні 2010 года, склаўшы кампанію іншаму сербскаму гульцу «Чэлсі» Слабадану Райкавічу, Няманя на правах арэнды перайшоў у нідэрландскі «Вітэс». 31 студзеня 2011 года Маціч быў пераведзены ў партугальскі клуб «Бенфіка», паўдзельнічаўшы ў абмене на бразільскага цэнтральнага абаронцу Давіда Луіса. Акрамя гэтага лісабонскі клуб атрымаў яшчэ кампенсацыю ў памеры 25 млн еўра. 13 студзеня 2013 года Маціч забіў свой першы гол за «Бенфіку» ў выніковай гульні 2:2 супраць клуба «Порту»[3]. На наступны дзень, ён быў уганараваны падаўжэннем кантракта да 2018 года.
У матчы 1/32 фіналу Лігі Еўропы Маціч забіў пераможны мяч у браму нямецкага «Баера», запяспечаўшы такім чынам лік 3:1 на карысць партугальцаў[4]. Няманя быў неад’емным членам клуба на працягу ўсяго часу выступаў за каманду. 15 мая 2013 года Маціч у фінале Лігі Еўропы сустрэўся са сваімі былымі аднаклубнікамі, аднак «Бенфіка» тым днём трывала паражэнне з лікам 1:2. 4 ліпеня 2013 года Няманя быў абраны найлепшым іграком чэмпіянату Партугаліі, да таго атрымліваўшы 3 перамогі ў намінацыі найлепшага іграка месяца падчас сезона.
15 студзеня 2014 года Маціч вярнуўся ў «Чэлсі», за іграка «сінія» выклалі суму ў памеры 21 млн еўра[5]. Кантракт з іграком быў разлічаны на пяць з паловай гадоў. Праз чатыры дні пасля складання дагавора Няманя ў другі раз дэбютаваў за клуб, замяніўшы Віліяна ў пераможным матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 3:1[6].
У ліпені 2017 года перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд» за 40 млн фунтаў, падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. У красавіку 2022 года абвясціў, што пакіне клуб па заканчэнні сезона 2021/22. У чэрвені 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў аднагадовы кантракт з «Ромай»[8].
У жніўні 2023 года перайшоў у французскі «Рэн», дзе гуляў да снежня 2023 года. У студзені 2024 года папоўніў склад ліёнскага «Алімпіка».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У складзе зборнай Сербіі дэбютаваў 14 снежня 2008 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы (1:0). У снежні 2012 года Маціч заявіў, што не будзе гуляць за зборную Сербіі, пакуль Сініша Міхайлавіч будзе з’яўляцца яе трэнерам. Гэтае рашэнне было выклікана тым, што апошнія 5 матчаў да гэтага Маціч не правёў ніводнай мінуты на пляцоўцы ў складзе нацыянальнай каманды[9]. 6 верасня 2013 года, ужо пасля звальнення Міхайлавіча, Маціч вярнуўся ў зборную, прыняўшы ўдзел у адборачным матчы да чэмпіянату свету 2014 супраць зборнай Харватыі[10].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Кошыцы»:
- Уладальнік Кубка Славакіі: 2009
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Англіі (2): 2015, 2017
- Уладальнік Кубка Англіі: 2010
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2015
«Бенфіка»:
- Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2012
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Nemanja Matic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Nemanja Matic // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Benfica 2:2 FC Porto. Zero Zero.
- ↑ Stylish Benfica put an end to Leverkusen. UEFA.
- ↑ Nemanja Matic completes £21m Chelsea return. BBC Sport.
- ↑ Chelsea 3-1 Manchester United. BBC Sport.
- ↑ Матич перешел из «Челси» в «Манчестер Юнайтед». by.tribuna.com.
- ↑ Футбол. Неманья Матич на правах свободного агента пополнил состав "Ромы" (руск.). pressball.by. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2022.
- ↑ Nemanja Matić: Dok ne ode Miha…". RTS.
- ↑ Matic back for Serbia’s crunch qualifiers. Yahoo Sports.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Няманя Маціч
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Шабацы
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Сербіі
- Футбалісты Сербіі і Чарнагорыі
- Ігракі зборнай Сербіі па футболе
- Ігракі ФК Калубара
- Ігракі ФК Кошыцы
- Ігракі ФК Чэлсі
- Ігракі ФК Вітэс
- Ігракі ФК Бенфіка Лісабон
- Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
- Ігракі ФК Рома
- Ігракі ФК Рэн
- Ігракі ФК Алімпік Ліён