Норык
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Но́рык (лац.: Noricum) — царства племені таўрыскаў (IV—I стст. да н. э.), а затым рымская правінцыя паміж вершняй плынню Дравы і Дунаем (з канца І ст. да н. э — да 420 г. н.э).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дарымскі перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Паводле лацінскіх крыніц у IV ст. да н.э. ілірыйскае племя норыкаў аб’яднала пад сваёй уладай некалькі кельцкіх, ілірыйскіх плямён і плямёны венетаў, утварыўшы такім чынам уласную дзяржаву ў паўночна-ўсходніх Альпах. Сталіцай царства зрабілася Нарэя.
Першыя згадкі пра таўрыскаў Норыка знаходзім у Палібія ва «Ўсеагульнай гісторыі»: «Залатыя россыпы ў Норыке. …Яшчэ ў яго час, кажа Палібій, у зямлі Таўрыскай і норыкаў, блізу Аквілеі, адкрытыя настолькі багатыя залатыя россыпы, што дастаткова паглыбіцца на два футы ад павярхні зямлі, каб адразу напасці на золата; аднак залатаносная міна мела не болей за пятнаццаць футаў. Некаторая частка золата неабходная там ў чыстым выглядзе, у кавалачках велічынёю з палявы ці воўчы боб, якія ў агні губляюць толькі васьмую частку аб’ёму; іншая частка патрабуе працяглага плаўлення, але і яна вельмі прыбытковая. Адзін час ілірыйцы цягам двух месяцаў працавалі на россыпах разам з варварамі, і золата адразу ж па ўсёй Італіі ўпала ў кошце на адну траціну. Калі таўрыскі заўважылі гэта, яны прагналі паплечнікаў і вялі гандаль адны»[1].
Рымляне пачалі прыходзіць ў гэтую мясцовасць яшчэ ў ІІ стагоддзі да н.э. з заснаванай у 181 годзе да н.э. рымскай калоніі Аквілеі. Асабліва іх прываблівалі паклады жалезнай руды ў Нарэі (Noreia), ад назвы якой, відаць, і паходзіць рымская назва ўсёй вобласці.
У 113 годзе да н.э. кімвры разбілі на тэрыторыі Норыка войска рымскага консула Гнея Папрыя Карбона.
У грамядзянскай вайне 49-45 гадоў да н.э. таўрыскі выступілі на баку Пампея.
У Норыке сфарміравалася своеасаблівае рабаўладальніцкае грамадства. Узровень развіцця антычнага Норыка быў даволі высокі. Тут ужывалася свая арыгінальная пісьмовасць і нават кляпалася ўласная манета. Мовы венетаў і ілірыйцаў былі адносна блізкія адна да адной, таму ў Норыке выкарыстоўваліся венетская і ілірыйская пісьмовасць. Вядомыя толькі два боствы норыкаў — Марс Латобій, які зваўся «вялікім богам», «царом туата», і багіня Нарэя, «вялікая маці народа».
На базе некаторых надпісаў, якія яшчэ не расшыфраваныя, мяркуецца існаванне норыкскай мовы.
Кіраўнікі Норыка (каля 370 — 16 гг. да н.э.)
[правіць | правіць зыходнік]каля 370 — 45 года да н.э. кельцкі плямённы саюз таўрыскаў (сталіца Віндабона)[2].
- Экеа (цар каля 200 г. да н.э.)
- Боро
- Цінэа
- Ата
- Андамаці
- Экрытусір (каля 60 г. да н.э.)
- Вокіа (каля 60 — 45 да н.э.)
- 45 да н.э. — 420 н.э. — рымская правінцыя Норык.
Рымская правінцыя (16 год да н.э. — 476 год н.э)
[правіць | правіць зыходнік]У 16 годзе да н.э. таўрыскі былі заваяваныя праконсулам Ілірыкам Сіліем, вобласць была далучаная да Рымскай Імперыі і пераўтворана ў правінцыю Норык.
У наступныя тры стагоддзі ў Норыку адбылася моцная раманізацыя, чаму судзейнічала мірная атмасфера ў правінцыі, якая да канца IV ст. не ведала варваскіх нашэсцяў, за выключэннем перыяду Маркаманскіх войн. У правінцыі доўгі час не было значных рымскіх войскаў, яе ваенныя сілы абмяжоўваліся некалькімі аламі і кагортамі, якія набіралі з мясцовага насельніцтва. Калі ў 15 годзе да н.э. у Карнут был пераведзены з Эмоны XV Апалонаў легіён, гэта горад быў адразу пераданы Паноніі. Акрамя таго, у Норыку базавалася флатылія рачных караблёў дзеля аховы Дуная. Яе галоўнай базай быў форт Лаўрыяк. У час Маркаманскай вайны Марку Аўрэлію давялося набраць у Італіі два новыя легіёны, адзін з якіх, II Італійскі легіён, быў пакінуты ў Лаўрыяке[3].
Межы Норыка ў той час абмяжоўваліся на поўначы Дуная, які аддзяляў правінцыю ад Германіі, на захадзе ракой Ін — ад Рэцыі, на поўдні Карнійскімі Альпамі і Караванкамі — ад зямлі карнаў, на усходзе гарамі Mons Cetius і штырыйскай узгорыстай краінай — ад Паноніі[3]. Паўднёва-усходняя частка Норыка прыкрывала важную стратэгічную дарогу Via Giulia Augusta, якая была звязана з Янтарным шляхам і ішла ад Дуная праз Лаўрыяк — Вірун — Цэлея на Аквілею.
У кіраўніцтва імператара Клаўдзія гарадскія паселішчы правінцыі атрымалі статум муніцыпіяў. Пры Каракале аналагічы стату набылі Лаўрыяк, заснаваны ў канцы ІІ ці пачатку ІІІ стагоддзя як лагер для II Італійскага легіёна, вакол якога хутка ўтварылася паселішча. Адміністрацыйным цэнтрам правінцыі быў Вірун. Найболей значнымі гарадамі Норыка былі Вірун (Virunum), Теурына, Ювавум (сучасны Зальцбург), Лінцыя (сучасны Лінц), Лаўрыяк (Лорх), Петовіум (сучасны Птуй) і Авілава (Вельс).
Зноскі
- ↑ Палібій «Усеагульная гісторыя» Архівавана 1 лютага 2014.
- ↑ Древний Восток и античность. // Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. / Автор-составитель В. В. Эрлихман. — Т. Глава 1. 10.5. Норик. (руск.)
- ↑ а б Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона в Викитеке